ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Музыка і камп'ютэр
Візіт дырэктара НББ у Японію

Беларуская гравюра другой паловы XX стагоддзя

Іншыя навіны

Зала выяўленчых і відэадакументаў запрашае наведаць выстаўку “Беларуская гравюра другой паловы XX стагоддзя”.



Гравюра – гэта арыгінальны мастацкі твор. Кожны аўтарскі адбітак – такая ж каштоўнасць, як і карціна алеем. У ім жыве душа мастака, адчуваецца трапятанне яго рукі.

Узнікненне на Беларусі гравюры ў многім звязана з дзейнасцю вялікага сына беларускага народа, першадрукара, вучонага і асветніка-гуманіста Францыска Скарыны. Шматграннае, гібкае мастацтва гравюры да гэтага часу прыцягвае да сябе ўвагу многіх выдатных творцаў. Майстэрства беларускіх гравёраў удасканальваецца, становіцца ўсё больш рознабаковым. Аб гэтым сведчаць творымастакоў другой паловы XX стагоддзя: Н. Паплаўскай, Н. Шчаснай, В. Ткачука, Ю. Тышкевіча, М. Басалыгі, П. Дурчына, Ю. Зайцава, Ю. Пушчынскага, У. Правідохіна і іншых.

На выстаўцы прадстаўлена каля 80 гравюр, выкананых у тэхніках лінагравюры, літаграфіі, афорту, ксілаграфіі.
Экспазіцыя разлічана на ўсе катэгорыі чытачоў, якія цікавяцца гэтым відам графікі і яго гісторыяй.

Выстаўка працуе з 1 лістапада па 1 снежня 2007 года. Яна экспануецца на 3-м паверсе ў зале выяўленчых і відэадакументаў.
Кантактны тэлефон 293-27-53
Бельскі М.А. "Вёска Каменка". Эстамп. Дашкевіч Н.П. "Горкі ленінскія". Лінагравюра. Лейка В.В. "Галовы львоў". Лінагравюра.
Зайцаў Ю. Мініяцюра "Купальшчыцы" Партрэт у беларускай гравюры другой паловы XX стагоддзя Нацюрморт у беларускай гравюры другой паловы XX стагоддзя
Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам