ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Пасажыр з "Настрома"
Аўстрыйскай нацыянальнай бібліятэцы перададзена факсіміле “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”

Чужы, Боб Дылан і Кінг, аб’яднаныя Конрадам

Чужы, Боб Дылан і Кінг, аб’яднаныя Конрадам
Іншыя навіны

14 лістапада ў бібліятэцы адкрылася выстаўка коміксаў Кшыштафа Астроўскага “Пасажыр з «Настрома»”.


Літаратурна-мастацкая экспазіцыя, прымеркаваная да 160-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Джозэфа Конрада, арганізавана ў межах Месяца польскай літаратуры.

Аскараносны фантастычны фільм “Чужы” Рыдлі Скота, галівудскі хіт “Конг: востраў чэрапа”, дыск Desire Боба Дылана… У гэтым жа шэрагу імён – Таранціна і Хічкок, Iron Maiden, Анджэй Вайда і іншыя. Усіх гэтых таленавітых людзей яднае асаблівае стаўленне да творчасці Джозэфа Конрада, англійскага класіка з польскімі каранямі. Пісьменнік стаў для іх ідэйным натхняльнікам, дзякуючы чаму яго творчасць атрымала новую інтэрпрэтацыю ў сучаснай культуры.

Польскі мастак-графік Кшыштаф Астроўскі захапіўся ідэяй стварэння выстаўкі пасля інтэрв’ю Тома Хардзі з нагоды адной з самых гучных тэлепрэм’ер апошніх гадоў – серыяла “Табу”. Акцёр сказаў тады, што на стварэнне сцэнарыя яго натхніла постаць капітана Марлоу з кніг Джозэфа Конрада.

Выстаўка “Пасажыр з «Настрома»” – гэта “Конрад для пачаткоўцаў”. Яна адкрывае самыя важныя старонкі жыцця пісьменніка і заахвочвае да больш глыбокага і ўдумлівага знаёмства з яго натхняльнай творчасцю.

У вернісажы ўзялі ўдзел першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава, саветнік Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Матэўш Адамскі, намеснік кіраўніка дыпламатычнай місіі Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь Ян Фокс, каардынатар праектаў Цэнтра дакументацыі і даследавання творчасці Джозэфа Конрада, суарганізатар агульнапольскай навуковай канферэнцыі “Конрад і (поп)тэксты” Пётр Жоландзь.

Выстаўку “Пасажыр з «Настрома»” можна ўбачыць ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) да 15 студзеня 2018 года.
Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 81, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам