ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Візіт намесніка старшыні ўрада Пермскага краю
Сучасны стан і вектары развіцця бібліятэк Віцебскай вобласці

Фотагісторыя “пермскіх багоў”

Фотагісторыя “пермскіх багоў”
Іншыя навіны

9 чэрвеня ў галерэі “Атрыум” адбылося адкрыццё фотавыстаўкі “Пермскія багі. Вобраз. Месца. Час”.


“Пермскія багі” – адзін з галоўных сімвалаў Пермскага краю, унікальная драўляная скульптура, якая адлюстроўвае яго гісторыю. Мясцовыя народы, здаўна вызнаваўшыя язычніцтва, з прыходам хрысціянства не змаглі адразу прыняць іконы. Насуперак забароне, народныя майстры сталі адлюстроўваць шанаваныя праваслаўныя вобразы ў выглядзе статуй, выразаных з дрэва. Унікальнае ў гэтых постацях усё: тэхніка выканання, сюжэты, а галоўнае, што святыя лікі, выкананыя “па вобразе і падабенстве сваім”, маюць адметныя рысы карэннага насельніцтва.

Самая вялікая ў свеце калекцыя “пермскіх багоў” знаходзіцца ў Пермскай дзяржаўнай мастацкай галерэі. Сфарміравалася яна дзякуючы заснавальнікам галерэі, даследчыкам гісторыі культуры Пермскага краю Аляксандру Сырапятаву і Мікалаю Сярэбраннікаву. У 1920-я гады імі былі арганізаваны даследчыя экспедыцыі за драўлянымі багамі па тэрыторыі краю, з якіх было дастаўлена больш за 400 экспанатаў.

Фотавыстаўка адлюстроўвае гісторыю незвычайных драўляных скульптур: дзе і кім яны былі знойдзены, архіўныя фота, а таксама здымкі, зробленыя сучаснымі пермскімі фатографамі. У экспазіцыю ўвайшлі працы Сяргея Тартакоўскага, чые фатаграфіі склалі кнігу “Пермская деревянная скульптура”; Анатолія Далматава, пермскага майстра; Міхаіла Каламкарава, маскоўскага фотамастака, а таксама фатографа Валерыя Зараўняных, які адлюстраваў у сваіх здымках жыццё галерэі: ад падрыхтоўкі выставак – да эмоцый гледачоў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Барыс Святлоў, міністр культуры Рэспублікі Беларусь; Ірына Івенских, намеснік старшыні ўрада Пермскага краю Расійскай Федэрацыі; Раман Матульскі, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі; Валерый Зараўняных, загадчык фоталабараторыі Пермскай дзяржаўнай мастацкай галерэі.

Наведаць фотавыстаўку можна 9 чэрвеня (з 10.00 да 20.00) і 10 чэрвеня (з 10.00 да 14.00).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33, 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам