ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Фотапраект Вадзіма Качана “Мінск. Прагулкі па горадзе”
Белыя росы

Фотапраект Вадзіма Качана “Мінск. Прагулкі па горадзе”

Фотапраект Вадзіма Качана “Мінск. Прагулкі па горадзе”
Іншыя навіны

18 верасня 2007 года у 17.00 у галерэі “Панарама” (22-гі паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё фотапраекта Вадзіма Качана “Мінск. Прагулкі па горадзе”.


Серыя работ “Прагулкі па горадзе” – вынік здымкаў з 2003 года. Наш горад розны ў розны час дня і года. Адны і тыя ж месцы выклікаюць зусім розныя ўражанні ў дождж, раніцай ці вечарам. Асабліва цікавыя моманты можна для сябе адкрыць у такім знаёмым горадзе падчас туманаў. Тады горад паказвае сябе зусім з іншага, незнаёмага боку, радуе нас нечаканасцямі, навявае рамантычны настрой.
Зараз Мінск мяняецца штодня. Штосці занатаванае на фота ўжо стала гісторыяй. Часам спалучаецца нязлучнае: архітэктура з яе кантрастамі, элементы быту і нават пластычныя характары жыхароў. Увесь горад прасякнуты духам еўрапейскасці, некаторыя кварталы нагадваюць нават Парыж, дзе аўтару пашчасціла пабываць.
З вандровак па гораду, а вандруе ён заўсёды з фотакамерай, і нарадзілася гэта выстаўка, на якой прадстаўлены 43 творы. Выстаўка скампанавана блокамі, дзе прыхільнік канструктывізму і нястомны рамантык і аматар рэпартажнай выявы знойдуць блізкія іх душы творы. Папярэдняя выстаўка В.Качана ў Нацыянальная бібліятэкі была ў чэрвене 2005г.
Кантактны тэлефон: 293-38-23

 
Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам