У чэрвені 2009 года па ініцыятыве Пасольства Рэспублікі Беларусь у Францыі фотавыстаўка “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” адправілася па гарадах Францыі.
Серыя фотаздымкаў прадэманструе гледачу самыя яркія і значныя бакі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Экспазіцыя складаецца з 25 работ вядомых беларускіх фотамастакоў, сярод якіх Анатоль Дрыбас, Лолій Македонскі, Аляксандр Жарнасек, Віктар Суглоб і Валерый Харчанка.
Іх работы ў яркай мастацкай форме, часам у нечаканых ракурсах, раскрываюць арыгінальныя вырашэнні інтэр’ераў бібліятэкі, іх эрганамічныя асаблівасці, новыя тэхналогіі ў абслугоўванні, спалучэнне халоднай high-tech пластыкі з творамі жывапісу і прыкладнога мастацтва, якія дадаюць жывы “ачалавечаны” пачатак.
Фотавыстаўка “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” будзе экспанавацца ў будынку Савета Еўропы ў рамках сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Гэта мерапрыемства стане першым, прысвечаным нашай краіне, і будзе мець сур’ёзны палітычны рэзананс сярод 47 краін-членаў гэтай арганізацыі.
Тэлефоны для даведак: 293-27-56, 293-27-67, 293-27-64.
Е-mail: pr@nlb.by