ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
У бібліятэцы прайшоў паўфінал конкурсу “Жывая класіка”
Эстафета “Полымя міру” крочыць па сталіцы

Гэты дзень мы набліжалі як маглі…

Гэты дзень мы набліжалі як маглі…
Іншыя навіны

18 чэрвеня ў бібліятэцы адкрылася другая частка праекта “Насустрач перамозе”, прымеркаванага да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Працягам юбілейнага праекта стала фотадакументальная выстаўка “Гэты дзень мы набліжалі як маглі…”, на якой прадстаўлены дакументальныя звесткі і фотаздымкі адной з самых жудасных старонак гісторыі – Вялікай Айчыннай вайны. На выставачных стэндах – жорсткія баі, генацыд, крывавы тэрор нацыстаў, партызанскі рух і, канешне, самая доўгачаканная падзея тых страшных часоў – перамога.

У імпрэзе прынялі ўдзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, дырэктар Дзяржаўнага музея ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь пры Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь Сяргей Азаронак і ветэран Вялікай Айчыннай вайны, палкоўнік Браніслаў Карпенка.

Асобнай часткай экспазіцыі сталі адны з самых каштоўных сцягаў Вялікай Айчынай вайны. Сярод іх шаўковыя баявыя сцягі, якія належалі 85-му асобнаму гвардзейскаму ордэна Чырвонай Зоркі батальёну сувязі, палкам 37-ай гвардзейскай танкавай Нікапольскай Чырванасцяжнай ордэна А. Суворава брыгады, 93-яй гвардзейскай танкавай Талінскай Чырванасцяжнай ордэна М. Кутузава і 263-яй гвардзейскай танкавай Чырванасцяжнай ордэна А. Суворава брыгадам.

Выстаўка стала першым сумесным праектам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Дзяржаўнага музея ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь. Спадзяёмся на далейшае супрацоўніцтва.
Наведаць выстаўку можна ў галерэі "Атрыум" (3-ці паверх) да 14 жніўня 2019 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 33, 266 37 37, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама пра адкрыццё праекта “Насустрач перамозе”.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам