ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Кнігі ў дар бібліятэкам адукацыйных устаноў
Мульцяшныя важаняткі дапамогуць дзеткам вучыць беларускую мову

Гэтыя карціны свецяцца знутры!

Гэтыя карціны свецяцца знутры!
Іншыя навіны

У галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) адкрылася выстаўка жывапісу Рыгора Іванова “Калядныя званы”.

Пералівісты звон – сімвал надыходзячых зімовых святаў. Гледзячы на званочкі, напісаныя Рыгорам Івановым, відавочна: яны дакладна адпужваюць усё кепскае і прадказваюць толькі самае светлае.

У адкрыцці выстаўкі ўзялі ўдзел першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава, старшыня Беларускага саюза мастакоў, мастак, паэт Рыгор Сітніца, беларускі мастак, член Беларускага саюза мастакоў Рыгор Іваноў, беларускі мастацтвазнаўца, арт-крытык, арт-дырэктар аўтарскай некамерцыйнай канцэптуальнай галерэі “Брама”, член Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза дызайнераў Ларыса Фінкельштэйн.

Унікальны стыль Рыгора Іванова скарыў сэрцы гасцей – настолькі чароўныя яго анёлы, коні, козы, званочкі, нябесныя целы. Дарэчы, уласную тэхніку аўтар так і назваў – “святызм”, бо ўсе яго персанажы і аб'екты на карцінах выглядаюць так, быццам свецяцца знутры, асвятляючы палатно і вабячы наведвальнікаў выстаўкі ў атмасферу ўтульнасці і цяпла.

Матэрыял прадстаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам