ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Фундаментальная бібліятэка БДУ: 95 гадоў на службе ўніверсітэцкай адукацыі
Творчае крэда

Кніжныя людзі

Кніжныя людзі
Іншыя навіны

5 кастрычніка ў бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыстаўкі "Кніжныя людзі".


Фотапраект ініцыяваны дырэктарам Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі Марынай Рафеевай як творчая форма папулярызацыі кнігі і чытання.

Асаблівую ролю варта адвесці калектыву бібліятэкі, з дапамогай якога гэты праект атрымалася рэалізаваць. Супрацоўнікі Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі пераўвасобіліся ў літаратурных герояў і гістарычных персанажаў, і таленавітыя фатографы – Святлана Лазарэнка і Андрэй Маісейкаў – стварылі ўнікальную галерэю красамоўных фотапартрэтаў, у якіх кожны, хто чытае, пазнае вобразы, што ўзнікаюць ва ўяўленні падчас знаёмства з той або іншай кнігі.

Фотавыстаўка будзе даступная наведвальнікам у галерэі "Лабірынт" (3-ці паверх) да 17 кастрычніка 2016 года.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 70, 293 27 65.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам