ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Прэзентацыя слоўнікаў беларускай мовы
Жанчыны: роўныя правы, роўныя магчымасці

Кветкавы рай VI

Кветкавы рай VI
Іншыя навіны

5 сакавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылося ўрачыстае адкрыццё мастацкай выстаўкі “Кветкавы рай VI”.


Правядзенне выстаўкі “Кветкавы рай” стала ўжо добрай традыцыяй. У шосты раз праект радуе наведвальнікаў разнастайнасцю цікавых работ у галіне жывапісу, графікі і фатаграфіі, асноўнымі персанажамі якіх з’яўляюцца кветкі. Сёлета экспазіцыя налічвае каля 60 творчых прац.

“Кветкавы рай” задумваўся як праект-віншаванне, каб напярэдадні вясновых святаў нагадаць гледачу пра хуткае абуджэнне прыроды. Але з прыродай абуджаюцца і людзі. Як адзначыў пад час адкрыцця выстаўкі намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша, вясна – гэта час, калі мы ўспрымаем навакольныя з’явы ў іншым святле. Ён распавёў прысутным аб праекце, яго вытоках і значнасці для пераемнасці мастацкіх традыцый.

У сваю чаргу мастакі Дзмітрый Сурыновіч і Мікалай Бушчык, чые работы занялі пачэснае месца сярод экспанатаў выстаўкі, разважалі аб значэнні мастацтва і яго вытоках. Нямала слоў было прысвечана галоўным гераіням экспазіцыі – кветкам. «Няма мастака, які прысвяціў бы ўсю сваю творчасць кветкам, але няма і мастака, які хоць аднойчы не дакрануўся б да гэтай тэмы», – адзначыў пад час урачыстасці мастак Уладзімір Рынкевіч. Сапраўды, фактычна няма той творчай асобы, хто не звяртаўся б да вобраза кветкі ці то ў нацюрмортах, ці то ў пейзажах, а часта і ў паўабстрактных сімвалічных кампазіцыях. Прыгажосць гэтага стварэння прыроды нікога не пакідае абыякавым.

Кветкі прыўносяць у нашу штодзённасць радасць, пяшчоту і феерверк колераў. Яны, як і сапраўднае мастацтва, робяць наша жыццё больш яркім, светлым і шчаслівым. З гэтым згадзілася і арт-крытык Ларыса Фінкельштэйн. Яна расказала пра вядомыя імёны сярод аўтараў экспанатаў і мастацкія вобразы як фундамент мастацкіх твораў, павіншавала прысутных жанчын з надыходзячым вясновым святам.

З экспазіцыяй можна пазнаёміцца ў галерэі “Лабірынт” на трэцім паверсе бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 78 33.
Е-mail: pr@nlb.by

 

Чытайце таксама:

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам