ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
“І сэрцам песню праспяваць…”
Сустрэча з адвакатам на тэму праў і льгот для інвалідаў

Маладыя мастакі ў пошуках сябе: у бібліятэцы адкрылася выстаўка “Хто я?”

Маладыя мастакі ў пошуках сябе: у бібліятэцы адкрылася выстаўка “Хто я?”
Іншыя навіны

У 2019 годзе Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў святкуе свой векавы юбілей.

За 100 гадоў навучальная ўстанова падрыхтавала не адно пакаленне таленавітых дзеячаў. На юбілейнай выстаўцы “Хто я?” прадстаўлены дыпломныя работы выпускнікоў спецыяльнасці "дызайн", выкананыя пад кіраўніцтвам педагогаў-мастакоў.

На адкрыцці экспазіцыі загадчыца аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вольга Давідовіч адзначыла, што ў “алмазе ведаў” падтрымліваюць таленавітую моладзь. Бібліятэка супрацоўнічае з рознымі ўстановамі адукацыі, і рэгулярна становіцца пляцоўкай для выставак твораў юных мастакоў.

Дырэктар Мінскай гімназіі-каледжа мастацтваў Лілія Міцура расказала пра шэраг выставак, прысвечаных 100-годдзю гімназіі-каледжа, і пажадала ўсім маладым мастакам адказаць на пытанне “Хто я?”.

У выстаўленых дыпломных работах прасочваецца цікавасць вучняў да гісторыі, нацыянальнай i сусветнай культуры, гуманнасці, грамадзянскасці і іншых сацыяльна значных тэм.


Азнаёміцца з экспазіцыяй можна да 18 ліпеня 2019 г.

Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам