ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Жыхары Афрыкі
Гандаль людзьмі – глабальны выклік сучаснасці

Марцін Лютар: 530 гадоў з дня нараджэння

Марцін Лютар: 530 гадоў з дня нараджэння
Іншыя навіны

13 жніўня ў мабільнай галерэі (3-ці паверх) адбылося ўрачыстае адкрыццё культурна-асветніцкай выстаўкі “Марцін Лютар: 530 гадоў з дня нараджэння”.


Мерапрыемства падрыхтавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з грамадскім аб’яднаннем нямецкай культуры “Масты”.

Выстаўка распавядае пра жыццё і дзейнасць хрысціянскага багаслова, вялікага рэфарматара Германіі, перакладчыка Бібліі на нямецкую мову Марціна Лютара і прысвечана яго 530-годдзю.

У гісторыю нямецкай грамадскай думкі Марцін Лютар увайшоў і як дзеяч культуры – рэфарматар адукацыі, мовы, музыкі. У экспазіцыі прадстаўлены ілюстрацыйныя і інфармацыйныя матэрыялы. На плакатах можна ўбачыць партрэты Марціна Лютара і яго жонкі, карціны і гравюры з выявай нямецкага рэфарматара, фотаздымкі з месцаў, дзе нарадзіўся і працаваў у розныя часы багаслоў. Зацікавяць наведвальнікаў і здымкі тытульных лістоў выданняў, напісаных Марцінам Лютарам, а таксама ўрыўкі з пісем і змест яго легендарных 95 тэзісаў супраць індульгенцый, якія тэолаг прыбіў на браме царквы ў Вітэнбергу.

На ўрачыстым адкрыцці з прывітальнымі словамі выступілі першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава, намеснік кіраўніка місіі Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германіі ў Рэспубліцы Беларусь Хольгер Рапіяр, намеснік упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Уладзімір Ламека, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Міхаіл Рыбакоў, старшыня грамадскага аб’яднання нямецкай культуры “Масты” Вольга Штокман, біскуп Саюза евангельскіх хрысціян-баптыстаў у Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Фірысюк. Шаноўныя госці ў сваіх выступленнях адзначылі важкасць асобы Марціна Лютара ў гісторыі Еўропы, а таксама падкрэслілі ўклад пратэстанцкіх плыняў у развіццё культуры Беларусі.

Выстаўка “Марцін Лютар: 530 гадоў з дня нараджэння” будзе працаваць да 29 верасня 2013 года.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.

Навіны

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам