ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Сведкі часу
Адкрыццё мастацкай выстаўкі "Экслібрысы Міколы Рыжага" і кніжнай выстаўкі "Мастацтва экслібрыса"

Мастацкі праект “Сеанс”

Мастацкі праект “Сеанс”
Іншыя навіны

17 ліпеня 2007 г. у галерэйна-выставачным комплексе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё міжнароднага мастацкага праекта "Сеанс".


Сутнасць гэтага праекта была раскрыта на вернісажы. Незвычайнае адкрыццё, свабоднае ад паўгадзінных прамоў і скіраванае на максімальнае ўспрыняцце гледачом сутнасці стварэння мастацкага твора, спрыялі разуменню "кухні мастака", далучэнню да таямніцы творчага працэсу. Ужо традыцыяй на адкрыццях сталі перформансы. І на гэты раз не абышлося без дэманстрацыі перформанса пад кіраўніцтвам В. Дворнікавай. Высокая мастацкая культура, выразнасць рухаў была характэрнай для пастаноўкі, якую прадставіў тэатр пантамімы "Ай" пад кіраўніцтвам Д. Масцяніцы. Пластычная частка была гарманічна разбаўлена музычна-песеннымі папуры ў выкананні музыканта, паэта і кампазітара С. Пукста.

Упершыню ў выставачнай дзейнасці вернісаж меў інтэрактыўны характар. Самыя актуальныя пытанні пра нараджэнне твора, пра станаўленне мастака як творцы і асобы былі зададзены народнаму мастаку Беларусі і СССР, правадзейнаму члену Расійскай акадэміі мастацтваў, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Георгію Паплаўскаму; заслужанаму дзеячу мастацтваў Уладзіміру Кожуху і мастаку, мастацтвазнаўцу, дацэнту Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Яўгену Шунейку. Адбылася і "хвіліна славы" для маладых, яшчэ мала вядомых шырокай публіцы творцаў – фотамастака Андрэя Дубініна, графіка Філіпа Басалыгі, жывапісца Івана Семілетава.

Асаблівую цікавасць пад час асноўнай часткі адкрыцця выклікала бясплатная латарэя. Паміж наведвальнікамі мастацкага праекта разыграны 30 лотаў – творы такіх беларускіх мастакоў і фотамастакоў, як Л. Карнеева, У. Ісачанка, М. Байрачны, Н. Рачкоўская, Я. Шунейка, І. Семілетаў, А. Жарнасек, В. Калеснікава, Ф. Ястраб, В. Афанасьеў, В. Ціханаў.

Прадаўжэннем вечара сталі арт-студыі. "Фота-майстэрню" адкрылі фотамастакі Я. Залужны і В. Журліцын. Паназіраць, як ствараецца твор жывапісу і прычыніцца да гэтай справы змаглі гледачы арт-студыі В. Ціханава. Карціна "Яблынька", якая стала вынікам калектыўнай працы, будзе дэманстравацца на мальберце ўвесь час работы выстаўкі.

Усе жадаючыя таксама маглі стаць удзельнікамі стварэння "жывой карціны" з садавіны і гародніны, пасля чаго гэтая "карціна" дружна была ўжыта, набыўшы "новае мастацкае гучанне". Сапраўдная "кухня мастака" была адкрыта на выстаўцы маладой мастачкай Н. Скарынкай, якая стварыла з садавіны і гародніны кампазіцыю "Шлях да дэкадансу".

Вялікі ажыятаж сярод наведвальнікаў выклікала рысаванне з натуры. Партрэты ўсіх жадаючых стваралі Я. Шунейка, В. Афанасьеў і маладыя мастакі-графікі з Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Спрадвечную сувязь "мастак – мадэль", "мастак – муза" змаглі адчуць каля 300 наведвальнікаў вернісажу.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам