ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Доступ да электронных рэсурсаў выдавецтва Elsevier
НББ наведала туркменская дэлегацыя

Міжнародная мастацкая выстаўка “Усе стыхіі”

Міжнародная мастацкая выстаўка “Усе стыхіі”
Іншыя навіны

30 студзеня 2008 года а 17-ай гадзіне ў галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё міжнароднай мастацкай выстаўкі “Усе стыхіі”.


З даўніх часоў людзі ўспрымалі жыццё па прынцыпе чатырох частак: чатыры бакі свету, чатыры стыхіі. Асабліва шмат увагі стыхіям надаюць мастакі, якія ствараюць выявы, перадаюць свае пачуцці пры дапамозе розных тэхнік: жывапісу, акварэлі, батыка, графікі, фота. Назіральны глядач можа адзначыць у іх творах шырокую палітру выяўленчых магчымасцей сучаснага мастацтва – адмысловую пластыку, цікавыя аўтарскія тэхнікі, нечаканыя кампазіцыйныя хады, своеасаблівае адчуванне колеру. Таму выстаўка «Усе стыхіі» прысвечана не толькі прыродным з’явам, але і стыхіі пачуццяў, стыхіі матэрыялаў.
На вернісажы прадстаўлены больш за 130 прац. Сярод запрошаных удзельнікаў – каля 80 мастакоў з розных краін свету: Расіі, Украіны, Нарвегіі і інш. Шматлікія майстры – удзельнікі выстаўкі – добра вядомыя не толькі ў сябе на Радзіме, але і за яе межамі, як, напрыклад, Аляксандр Родзін, Фёдара Ястраб, Віктар Ціханаў і шматлікія іншыя.

Экспазіцыя разлічаная на ўсіх, хто цікавіцца сучасным мастацтвам.

Выстаўка будзе працаваць да 3 сакавіка.
Кантактныя тэлефоны 293-27-67, 293-28-23

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам