ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
У Барысаве прайшло пасяджэнне абласной школы дырэктара
У Фінляндыі адзначылі Дзень славянскага пісьменства і культуры

Наведайце “Арт-Мінск Маргарыты Маніс”

Наведайце “Арт-Мінск Маргарыты Маніс”
Іншыя навіны

1 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстаўка “Арт-Мінск Маргарыты Маніс”.

У адкрыцці экспазіцыі прынялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка, вядучы спецыяліст па выставачнай дзейнасці Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палаца мастацтва), суарганізатар фестывалю мастацтва “Арт-Мінск 2023”, мастацтвазнаўца Кацярына Янкоўская, аўтар работ выстаўкі, сябра Беларускага саюза мастакоў Маргарыта Маніс.

“Арт-Мінск Маргарыты Маніс” праходзіць у межах фестывалю мастацтва “Арт-Мінск 2023”. Найбуйнейшае штогадовае мастацкае мерапрыемства Беларусі арганізавана на пляцоўцы бібліятэкі ў шосты раз. Маштабнае свята выяўленчага мастацтва зноўку прысвечана адзінай мэце – упрыгожыць культурнае жыццё любімага горада, творча пераасэнсаваць яго надзённасць, падарыць жыхарам і гасцям горада асалоду ад мастацтва.

У экспазіцыі – маляўнічыя гарадскія пейзажы, выкананыя беларускай мастачкай Маргарытай Маніс. Асноўная тэма яе творчасці – горад Мінск. На выстаўцы вы пабачыце цэнтр горада, улюбёнае Траецкае прадмесце, прыцярушаны снегам парк Янкі Купалы і праспект Незалежнасці, “вежы Мінска”, заціснутыя дамамі вулачкі каля плошчы Бангалор, мітуслівы паток машын і бязлюдную начную Кастрычніцкую плошчу. Кожная пейзажная кампазіцыя выканана на свой лад, з увагай да нюансаў, настрою, дэталяў, з захаваннем асобнага, адметнага подыху менавіта гэтай прасторы і моманту.

Мастачка заўсёды імкнецца раскрываць індывідуальнасць горада, перадае яго ўнікальную атмасферу. Горад у прызме ўспрымання Маргарыты знаходзіцца не на дыстанцыі ад гледача, а побач з ім – зрабіўшы крок, можна нібыта апынуцца на маляўнічым праспекце, дакрануцца да балюстрад, ступіць на алею парка. У гэтай асаблівасці – адметнае чараўніцтва работ Маргарыты Маніс: наведвальнік не толькі глядзіць на палатно, ён як бы становіцца яго часткай.

Маргарыту Маніс можна назваць асабістым партрэтыстам сталіцы. Яе натхняюць і цэнтр горада, і яго ўскраіны, і раёны з даўняй гісторыяй, і новабудоўлі. Мастачка радуецца таму, што сталіца будуецца, пашыраецца. Новыя будынкі дадаюць шарму, адметнасці.

Асаблівасці, таямніцы, родныя жыхарам і дарагія гасцям куточкі Мінска чакаюць гледачоў на 22-м паверсе, у галерэі “Панарама”.


Наведванне экспазіцыі ўваходзіць у кошт наведвання агляднай пляцоўкі.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы агляднай пляцоўкі.

Выстаўка будзе працаваць да 3 кастрычніка 2023 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам