ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
110 гадоў з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Фаіны Аронаўны Мерынай
Пяць анкет Уладзіміра Караткевіча

“Пераадоленне стыгмы”: выстава да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам

“Пераадоленне стыгмы”: выстава да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам
Іншыя навіны

30 лістапада ў бібліятэцы пачала працу выстава “Пераадоленне стыгмы”, прымеркаваная да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам (1 снежня).

У экспазіцыі – работы, якія занялі прызавыя месцы, а таксама адзначаныя дадатковымі заахвочвальнымі прызамі рэспубліканскага конкурсу “Фарміраванне талерантнага стаўлення да людзей, якія жывуць з вірусам імунадэфіцыту чалавека. Пераадоленне стыгмы і недапушчэнне дыскрымінацыі”. Конкурс праводзіўся Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Аўтары конкурсных работ – школьнікі, студэнты, хатнія гаспадыні, эканамісты, менеджары, урачы і іншыя жыхары з усіх рэгіёнаў Беларусі, самаму малодшаму з якіх 10, а старэйшай – 52.

Styhma-1.jpg

Дапаўняюць экспазіцыю даведачная, навуковая, навукова-папулярная літаратура і артыкулы ў перыядычных выданнях з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прысвечаныя актуальным пытанням віруса імунадэфіцыту чалавека, сучаснай тактыцы лячэння, а таксама сацыяльна-псіхалагічным, маральна-прававым і маральным аспектам ВІЧ-інфекцыі.

Выстава дазволіць прыцягнуць увагу да праблемы, развеяць міфы і выкараніць ілжывыя ўяўленні аб захворванні.

Арганізатары – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Выстава будзе працаваць да 1 лютага 2022 г. у галерэі “Мабільная” (3-ці паверх).
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам