ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Канферэнцыя, прысвечаная змяненню клімату
Тэставы доступ да Public.Ru

Пленэр-2015

Пленэр-2015
Іншыя навіны

29 кастрычніка ў бібліятэцы адкрылася выстаўка пленэрных работ навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава "Пленэр-2015".


У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 пленэрных работ навучэнцаў каледжа, створаных у 2015 годзе ў Беларусі (Гродна, Навагрудак, Нясвіж, Ружаны), Расіі (Варонеж, Санкт-Пецярбург), Балгарыі (Варна), Польшчы (Лодзь), Славакіі (Сміжаны, Татры). Такая практыка выязных пленэраў існуе ў каледжы імя А.К. Глебава з 1947 года – даты яго заснавання.

Работы навучэнцаў выкананы ў розных тэхніках і стылях. Кожны з эцюдаў адлюстроўвае ўнікальныя асаблівасці ландшафту, дойлідства розных гарадоў і краін. Навучэнцы пад кіраўніцтвам дасведчаных педагогаў імкнуліся перадаць сродкамі жывапісу і графікі розныя станы прыроды, умовы асвятлення, характар формы і пабудовы разнастайных прыродных і архітэктурных аб’ектаў. Пры гэтым яны вырашалі задачы пошуку найбольш выразнай кампазіцыйнай і каларыстычнай выявы, якая адлюстроўвае іх аўтарскую ідэю.

Жывапіс на адкрытым паветры спрыяе эмацыянальнаму ўспрыманню прыроды і архітэктуры, паглыбленаму разуменню формы, кампазіцыі, каларыстычных асаблівасцей, святла. Праца на пленэры заўсёды ўяўляе сабой эксперымент, у якім мастак на інтуітыўным узроўні, з аднаго боку, вырашае для сябе шматлікія тэхнічныя задачы, а з другога, фарміруе аўтарскае бачанне навакольнай рэчаіснасці. Гэта нястомны творчы пошук, асноўнай мэтай якога з’яўляецца дасягненне гармоніі знешняга і ўнутранага свету.

За 68 гадоў плённай творчай дзейнасці Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К. Глебава выпусціў мноства таленавітых мастакоў, скульптараў, графікаў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва, мастацтвазнаўцаў. За такі доўгі тэрмін у ім склалася адметная сістэма выкладання, багатая сваімі ўнутранымі традыцыямі. Многія з былых выпускнікоў выступаюць у якасці арганізатараў рэспубліканскіх і міжнародных праектаў, цесна сутыкаючыся з гісторыяй і культурай іншых краін. Дзякуючы іх актыўнасці і энтузіязму мастацтва Беларусі з кожным годам становіцца ўсё больш запатрабаваным і папулярным, смела выступаючы на сусветнай мастацкай арэне.

Наведаць выстаўку можна да 29 лістапада 2015 г. у галерэі "Панарама" (22-гі паверх).

Уваход платны і складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 33; 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама:

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам