ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Збіральнік вечнасці
Парасончык для мамы

Погляд на Мір

Погляд на Мір
Іншыя навіны

15 кастрычніка ў галерэі “Панарама” прайшло адкрыццё фотавыстаўкі “Погляд на Мір”, на якой прадстаўлены лепшыя работы фотапленэра, што адбыўся ў Мірскім замку ў маі – чэрвені 2013 года.


“Погляд на Мір” – гэта ўнікальны праект для знатакоў жанру travel-фота. Фатаграфічнае вандраванне праходзіла ў Мірскім замку і яго наваколлях: па экспазіцыі музея, тэрыторыі замкавага комплексу, гістарычнай частцы пасёлка Мір.

Фотапленэр праходзіў у два этапы: у першым бралі ўдзел прафесіяналы, у другім – фатографы-аматары, якія прайшлі конкурсны адбор. Пераможцамі першага этапу сталі старшы выкладчык Акадэміі мастацтваў Наталля Коўш і фатограф Дзяніс Усенка, на другім этапе лепшымі былі прызнаны работы перакладчыка Арцёма Гізуна і студэнткі з Віцебска Яны Кучык.

Партнёрам падзеі выступіла прадстаўніцтва кампаніі Samsung у Беларусі, якое забяспечыла лінейкай cмарт-камер на час правядзення здымак у Мірскім замку ўсіх удзельнікаў фотапраекта.

Выстаўка адкрыта для наведвальнікаў да 15 лістапада.

Уваход на выстаўку платны і складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 67.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам