ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Дар бібліятэцы
Стартавалі заняткі ў “Клубе кніжных прафесараў”

Разнастайнасць культур

Разнастайнасць культур
Іншыя навіны

27 верасня ў бібліятэцы адкрылася выстаўка постэраў “Разнастайнасць культур”, створаных у рамках маштабнай праграмы Германіі па захаванні сусветнай культурнай спадчыны.


Ужо 35 гадоў Федэральнае міністэрства замежных спраў Германіі рэалізуе і фінансуе праграму па захаванні аб’ектаў культурнай спадчыны і ахове культурных каштоўнасцей у розных краінах. Праграма ахоплівае вельмі шырокую сферу дзейнасці – пачынаючы ад рэстаўрацыі насценнага жывапісу ў храмах, захавання і аднаўлення важных збудаванняў, пераводу ў лічбавую форму рукапісаў да навучальных праграм па падрыхтоўцы спецыялістаў сярод мясцовага насельніцтва. У агульнай складанасці з 1981 па 2015 год было аказана садзейнічанне рэалізацыі больш за 2 700 праектаў у 144 краінах.

Ледзь не кожны дзень мы становімся сведкамі бяздумнага і наўмыснага разбурэння аб’ектаў сусветнай спадчыны. Здымкі у навінах, на якіх даводзіцца бачыць знішчэнне помнікаў культуры ў Іраку і Сірыі, выклікаюць шок і з’яўляюцца выразным напамінам пра тое, што ў многіх кутках свету, якія раздзіраюцца крызісам і войнамі, існуе пагроза не толькі бяспекі насельніцтва, але і яго культурнай самабытнасці.

Экспазіцыя “Разнастайнасць культур”, арганізаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Германіі ў Рэспубліцы Беларусь, уяўляе сабой 30 постэраў аб праектах, ажыццёўленых у дзевяці краінах (Іран, Індыя, Бразілія, Сірыя, Палесцінскія тэрыторыі, М’янма, Марока, Манголія, Малі) з мэтай аднаўлення культурных аб’ектаў. Багата ілюстраваныя і інфарматыўныя постэры распавядаюць пра выратаванне рукапісаў Цімбукту, якія з’яўляюцца часткай сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, аб маштабным аднаўленні базілікі Нараджэння Хрыстова ў Віфлееме, аб працэсе аблічбоўкі старажытнейшых рукапісаў – праект “Архіў Сірыйскай спадчыны”, – якім тэрарысты і марадзёры пагражаюць знішчэннем, і пра многае іншае.

Як адзначыў падчас адкрыцця выстаўкі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, нельга пераносіць адказнасць за разбурэнне культурных аб’ектаў на ранейшыя пакаленні, паколькі працэс адбываецца і цяпер, але ў нашых сілах спыніць гэта. "Можа здацца, што кожны асобны чалавек не мае да гэтага ніякага, але разам мы можам зрабіць гэты мір лепшым", – адзначыў ён.

Прывітальнае слова Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Петэра Дэтмара зачытала намеснік кіраўніка місіі Ганна Лютэр. У ім пасол падкрэсліў, што аднымі з галоўных задач праектаў, адлюстраваных у экспазіцыі, з’яўляюцца садзейнічанне ўзаемаразуменню і ўзаемапавазе прадстаўнікоў розных культур, ахова культурнай спадчыны і ўмацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці народаў свету. "Краіна, у якой аднялі яе ідэнтычнасць, абмежавана ў сваім развіцці", – заключыў пасол у сваім звароце.

Азнаёміцца з экспазіцыяй можна ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) да 28 кастрычніка 2016 года.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам