ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Залатая калекцыя беларускай класікі
Візіт парламенцкай дэлегацыі Туркменістана

Шлях да Перамогі

Шлях да Перамогі
Іншыя навіны

27 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылося ўрачыстае адкрыццё рэспубліканскай выстаўкі плакатаў 1941–1945 гг. “Шлях да Перамогі”, прысвечанай 65-годдзю Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчаннай вайне.


На выстаўцы прадстаўлены 70 друкаваных арыгінальных плакатаў рознага фармату франтавой, тылавой і акупацыйнай тэматыкі, выдадзеных у 1941–1945 гг. Таксама выстаўлены плакаты на тэму аднаўлення Мінска і праслаўлення беларускіх партызан.

На ўрачыстым адкрыцці выстаўкі гасцей віталі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старэйшы выкладчык кафедры ідэалагічнай работы Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь падпалкоўнік С.Р. Рэўтовіч, намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны В.Я. Казачонак, старэйшы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Г.У. Паўлоўская, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, партызан, воін І Беларускага фронту У.В. Пархімчык, пісьменнік-франтавік А.А. Савіцкі.

У рамках адкрыцця выстаўкі адбылася прэзентацыя мультымедыйнага выдання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Паклонімся вялікім тым гадам...”.

Сваю музычную творчасць гасцям выстаўкі прадставілі лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксандр Арцем’еў, студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Іван Мажэйка, супрацоўніца Нацыянальнай бібліятэкі Наталля Жывалкоўская.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам