ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Усё ад жанчыны на свеце!
Скарбы Нясвіжа

Скарбы Нясвіжа

Скарбы Нясвіжа
Іншыя навіны

6 сакавіка ў галерэі "Панарама" адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыстаўкі Віктара Данілава "Скарбы Нясвіжа".


Выстаўка арганізавана ў падтрымку рэспубліканскай акцыі "Нясвіж – культурная сталіца Беларусі 2012 года".

На мерапрыемстве выступілі першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Алена Долгаполава, загадчык галерэйна-выставачнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Фёдор Ястраб, мастак-жывапісец Васіль Касцючэнка, кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар кафедры народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Уладзімір Рынкевіч, мастак-жывапісец, старшы выкладчык кафедры эстэтычнай адукацыі Беларускага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, аўтар работ Віктар Данілаў.

У экспазіцыю выстаўкі ўвайшло каля 60 фатаграфій, прысвечаных палацава-паркаваму комплексу, касцёлу Божага Цела, помнікам гістарычным і рэлігійным дзеячам, а таксама сучасным падзеям і святам Нясвіжа.

Выстаўка будзе дэманстравацца да 27 сакавіка ў галерэі “Панарама”.

Уваход на выстаўку платны, складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Кантактныя тэлефоны: 293-28-33, 293-27-66.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам