ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Бібліятэкары жартуюць
І госць, і гаспадар

Снежнае лета

Снежнае лета
Іншыя навіны

22 студзеня ў бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё Рэспубліканскай выстаўкі тэкстыльнай скульптуры “Снежнае лета”.


Аўтарам і куратарам выстаўкі з’яўляецца заснавальнік першай некамерцыйнай беларускай галерэі “Брама”, мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн.

Пачалося мерапрыемства з пластычнага, эмацыянальнага, чароўнага танца ў выкананні тэатра танца “ОтражениЯ”, удзельнікамі якога з’яўляюцца студэнты БДУІР. Сваёй кампазіцыяй яны стварылі настрой і задалі тэмп усяго мерапрыемства, пачуцці лёгкасці і бязважкасці не пакідалі гледачоў на працягу ўсёй урачыстасці.

Выступаючы з прывітальным словам, першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава адзначыла поспех выстаўкі “Разумны метал”, якая прайшла ўвосень, арганізаванай Ларысай Фінкельштэйн, і пажадала натхнення ў творчасці куратару і майстрам.

Аўтар выстаўкі падзялілася з гасцямі гісторыяй стварэння праекта “Снежнае лета”, падзякавала ўсім, хто прыклаў намаганні і аказаў дапамогу ў яго рэалізацыі, і перадала слова мастаку, жывапісцу, заснавальніку і лідару аб’яднання “Талака” Рыгору Несцераву. Ён павіншаваў аўтара праекта і адзначыў, што выстаўка стварае асаблівы настрой сваімі пластычнасцю і вытанчанасцю. Гэтую думку ў наступным падтрымалі і іншыя выступоўцы.

“Я лічу, што спалучэнне скульптуры і габелена – самае свабоднае і дэмакратычнае, але ў той жа час і сакральнае, тут ёсць чаму здзіўляцца”, – сказаў мастак, член Саюза дызайнераў Беларусі Павел Семчанка. А пісьменніца Алена Папова адзначыла, што кожная работа экспазіцыі можа канкурыраваць з сусветнымі творамі мастацтва.

Сваімі ўражаннямі аб праекце падзяліліся намеснік дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Надзея Усава і паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Клачко.

Лёгкасць кампазіцый падкрэслілі ўдзельнікі дзіцячага калектыву “Чарадзейная флейта”, напаўняючы залу чароўнымі гукамі музыкі.

Наведвальнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі могуць пазнаёміцца з выстаўкай “Снежнае лета” ў галерэі “Ракурс”. Экспазіцыя будзе дэманстравацца да канца лютага.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 29 80.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам