ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Вялікае Княства Літоўскае: да 770-годдзя з часу ўтварэння
Пісьменнікі – юбіляры 2010

Сустракаючыся з Шанхаем, заключаем у абдымкі свет

Сустракаючыся з Шанхаем, заключаем у абдымкі свет
Іншыя навіны

23 верасня адбылося адкрыццё фотавыстаўкі “Сустракаючыся з Шанхаем, заключаем у абдымкі свет”, прысвечанай гораду Шанхаю і сусветнай выстаўцы “Экспа-2010”.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Экспазіцыя змяшчае больш за 60 фатаграфій, якія прадстаўляюць сучасны Шанхай і выстаўку “Экспа-2010”. Работы вядомых кітайскіх фатографаў дазваляюць наведвальнікам пазнаёміцца з гарадскім жыццём Кітая, убачыць у ім увесь сённяшні свет і зазірнуць у яго будучыню.

Выстаўка прымеркавана да Дзён Беларусі ў Кітаі (13–17 кастрычніка), Нацыянальнага дня беларускага павільёна на “Экспа-2010” у Шанхаі (11 кастрычніка) і Дня ўтварэння КНР (1 кастрычніка).

Адкрылі фотавыстаўку дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Лу Гуйчэн.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення Азіі і Афрыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Леанід Бацяноўскі, намеснік старшыні творчага саюза “Фотамастацтва” Іван Пятровіч, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса краін, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь.

Стварыць атмасферу Усходу ў сценах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі дапамаглі творчыя выступленні студэнтаў Беларускай акадэміі музыкі Ма Цзя, Шчэ Цзін, Ху Інан, Цзя Уан.

Выстаўка будзе доўжыцца ў галерэі “Ракурс” да 11 кастрычніка.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам