ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Сем "залатых" навук: падарунак Эмануэля Хендрыкса
Якуб Колас і рускія пісьменнікі

Свята творчасці: “КрасаWeek” падвёў вынікі

Свята творчасці: “КрасаWeek” падвёў вынікі
Іншыя навіны

29 красавіка ў бібліятэцы прайшла цырымонія адкрыцця выстаўкі і ўзнагароджання пераможцаў VII Міжнароднага дзіцяча-юнацкага конкурсу выяўленчага мастацтва “КрасаWееk”.


Урачыстая музыка, яркія фарбы, усмешкі і ажыўленыя размовы – міжнародны праект “КрасаWeek” сабраў маладых і таленавітых у Нацыянальнай бібліятэцы, каб падвесці вынікі і адзначыць лепшых!

Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К. Глебава ўжо сёмы раз праводзіць конкурс з мэтай падтрымкі юных талентаў і дапамогі ім у раскрыцці творчых здольнасцей. За гэтыя гады пашырылася не толькі геаграфія, але і значна павялічылася колькасць ўдзельнікаў конкурсу: у аргкамітэт было даслана каля 500 творчых работ з розных куткоў свету – Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Чэхіі, Славеніі, Малдовы, Балгарыі і Латвіі. Сімвалічна, што сёлета, акрамя вольнай тэматыкі, удзельнікі прадставілі работы на тэму “Спадчына Францыска Скарыны”.

Першы намеснік дырэктара па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава адзначыла: “Вельмі прыемна, што Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К. Глебава далучыўся да святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, вылучыўшы гэтую тэму ў рамках конкурсу, і гэтая знамянальная дата знайшла адлюстраванне ў работах юных майстроў”. Яна таксама павіншавала ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсу і падзякавала за цеснае супрацоўніцтва, якое не абмяжоўваецца арганізацыяй выставак, а знаходзіць новыя грані і магчымасці.

Падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароды знайшлі сваіх пераможцаў у чатырох намінацыях па трох узроставых групах – “Жывапіс”, “Графіка”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” і “Скульптура”. Гран-пры конкурсу “КрасаWeek” – у Саладухі Жанны, навучэнкі Дзіцячай школы выяўленчых мастацтваў г. Брэста. Дыпломамі і прызамі адзначылі не толькі пераможцаў і лаўрэатаў. За адказную працу ў ацэнцы здольнасцей юных талентаў былі ўручаны падзякі ўсім членам журы і граматы выкладчыкам за паспяховую творчую працу з навучэнцамі пры падрыхтоўцы да конкурсу.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мілан Экерт, дырэктар Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава Аляксандр Шантаровіч, старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца.

Лепшыя конкурсныя работы будуць прадстаўлены ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) да 11 мая 2017 года.
Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 33, 266 37 37, 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам