ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Часоў злучальная нітка…
Прэзентацыя перакладу кнігі Астрыд Ліндгрэн «Піпі Доўгаяпанчоха»

Святло Байканура

Святло Байканура
Іншыя навіны

11 красавіка 2008 года ў галерэі "Панарама" (22-гі паверх) адбылося ўрачыстае адкрыццё фотапраекта прафесійнага фотакінааператара Людмілы Разумавай "Святло Байканура".




Людміла Разумава – прафесійны дыпламаваны фотакінааператар. За гады працы на Байкануры яна склала вялікую калекцыю фотаздымкаў, што ілюструюць хроніку жыцця на Байкануры. Частка гэтых здымкаў прадстаўлена на праекце "Святло Байканура". Аўтарам канцэпцыі і менеджэрам праекта выступіла Ала Разумава, унучка Людмілы Разумавай.

Фотапраект падрыхтаваны пры садзейнічанні Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Выстаўка прымеркавана да Дня касманаўтыкі і будзе працаваць да 21 красавіка.

  Ястраб Ф. А.,
загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці
Людміла Разумава
Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам