ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
“Не трэба, не варта наракаць”
Караткевіч у кіно

Святло і Колер

Святло і Колер
Іншыя навіны

26 лістапада ў галерэі “Атрыум” адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі фотапартрэтаў “Святло і Колер” скульптара і фатографа Яўгена Колчава.


Для беларускага скульптара Яўгена Колчава фатаграфія ў апошнія гады стала любімым хобі. На выстаўцы аўтар прадставіў серыю фотапартрэтаў беларускіх мастакоў і мастацтвазнаўцаў, рэжысёраў, фатографаў, журналістаў.

Работы аўтара не пастановачныя фотасесіі, больш звыклыя для партрэтнага жанру, а фіксацыя вобраза ў жыццёвых абставінах. Сёння нам прадставілася магчымасць пераканацца ў тым, што аматарскія здымкі перараслі ў сапраўдны мастацкі праект, варты галерэйных паказаў. Кожны вобраз перадае свой асаблівы настрой, а таксама напоўнены глыбінёй, бо паказвае творчую сутнасць мастака, адлюстраванага ў партрэце.

Яўген Колчаў працуе ў галіне станковай скульптуры і анімалістыкі, прытрымліваецца рэалістычных традыцый у мастацтве. Асноўныя творы – “Мікеланджэла”, “Ікар”, “Салдаты”, “Каратэ”, “Накаўт”, “Спакуса”, “Яблык разладу”, “Двайняты”, “Пацалунак”, “Бег”, “Харты”, “Таксы”, а таксама серыя партрэтаў К. Каліноўскага, У. Маякоўскага, Р. Заслонава, А. Задорына, І. Бархаткова і інш.

У 1992–2000 гг. мастак працаваў у рэстаўрацыйных майстэрнях Польшчы, дзе прымаў актыўны ўдзел ва ўзнаўленні складаных архітэктурных і скульптурных элементаў гатычнага стылю барока; аб’екты знаходзяцца ў Польшчы і Германіі. Цяпер выкладае скульптуру ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А.К. Глебава.

Творы Я. Колчава знаходзяцца ў калекцыі Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (г. Мінск) і прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой. Член Беларускага саюза мастакоў.

У вернісажы прынялі ўдзел загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Зіменка, скульптар, намеснік старшыні Саюза мастакоў Беларусі Аляксандр Дранец, мастак Аксана Аракчэева, фатограф Віталь Раковіч, мастацтвазнаўца Таццяна Бембель, куратар выстаўкі, дырэктар галерэі графікі “Кніжны салон” Ала Зміёва.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 33, 266 37 37, 385 60 89.
Е-mail: pr@nlb.by

 

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам