ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Біенале сучаснага жывапісу "COLORFEST"
"Малюся я небу, зямлі і прастору…"

Толькі асабістае

Толькі асабістае
Іншыя навіны

4 чэрвеня ў галерэі “Панарама” адбылося ўрачыстае адкрыццё сумеснай выстаўкі грузінскага і беларускага фотамастакоў Арчыла Кікодзэ і Уладзіміра Парфянка “Толькі асабістае”.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і ААТ “Беларускі народны банк”.

Таленавітыя фотамастакі, добра вядомыя ў сябе на радзіме майстры сваёй справы Арчыл Кікодзэ і Уладзімір Парфянок прадставілі на выстаўцы 46 работ.

Цудоўныя грузінскія пейзажы, яркія народныя тыпажы таленавіта перададзены ў фатаграфіях Арчыла Кікодзэ. На яго здымках адлюстраваны вяршыні Эльбруса і Казбека, даліны і перавалы Каўказа, мост праз Куру і пакінутая вёска.

У чорна-белай серыі Уладзіміра Парфянка – работы з незавершанага цыкла “Невыразны ландшафт Беларусі” (2008–2009), які ўзнік у выніку шматразовых паездак з фотаэкспедыцыяй па паўночным  і паўднёвым захадзе Беларусі.

Гасцей вернісажу і ўдзельнікаў выстаўкі віталі загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Фёдар Ястраб і генеральны дырэктар ААТ “Беларускі народны банк” Канстанцін Цэрэтэлі.

Напярэдадні адкрыцця выстаўкі прайшла прэс-канферэнцыя фотамастакоў з прадстаўнікамі СМІ. Арчыл Кікодзэ і Уладзімір Парфянок расказалі пра гісторыю стварэння фотаработ, адказалі на пытанні журналістаў і падзяліліся сваімі творчымі планамі.

Выстаўка “Толькі асабістае” будзе доўжыцца да 14 чэрвеня.

Уваход на выстаўку платны. Плата за ўваход складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам