ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Дзясятыя Гарадзенскія навуковыя чытанні
Толькі маладосць, толькі творчасць

Трыпутнік

Трыпутнік
Іншыя навіны

24 верасня ў галерэі “Панарама” адбылося адкрыццё выстаўкі жывапісу “Трыпутнік” Васіля Пяшкуна, Ганны Сілівончык і Марыі Пяшкун.


Наведвальнікі выстаўкі змаглі патрапіць у атмасферу бесклапотнага лета. Цёплае надвор’е, яркія колеры, водар лугоў, ласкавае дыханне ветру, ціхі шэпт лесу і шматгалосы шум пасёлкаў і вёсак, прыемную прахалоду азёр і яркі сонечны настрой прывезла з сабой з летніх пленэраў сям’я мастакоў: Васіль Пяшкун, Ганна Сілівончык і іх дачка Марыя Пяшкун.

Праца на прыродзе заўсёды вельмі карысная для жывапісца. Яна дае магчымасць знаёміцца з новымі месцамі і людзьмі, назіраць спантанныя і нечаканыя праяўленні сапраўднага жыцця, якое падказвае новыя сюжэты і тэмы, выступае як непасрэдны сааўтар мастака. Пры гэтым цікава, як адны і тыя ж матывы мастакі падаюць па-свойму, прапускаючы скрозь прызму свайго асабістага суб’ектыўнага разумення.

У Васіля Пяшкуна гэта жывыя і эмацыянальныя эцюды з натуры: пейзажы і нацюрморты. Ганна Сілівончык у сваіх работах, адштурхнуўшыся ад рэальнасці, пляце карункі асацыяцый, фантазій і мар. Работы Марыі адрозніваюцца дзіцячай непасрэднасцю і шчырасцю ўспрымання рэальнасці. У іх адчуваецца ўплыў абодвух бацькоў, але і маюцца свае асаблівасці.

На выстаўцы аматары жывапісу ўбачылі карціны, створаныя падчас летніх вандровак па Беларусі. Толькі самыя новыя палотны, самыя свежыя ўражанні і фарбы былі прадстаўлены ў экспазіцыі.

Гасцей выстаўкі прывіталі першы намеснік Саюза мастакоў Беларусі Аляксандр Дранец, загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Зіменка, намеснік дырэктара Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтваў” Наталля Барсукова.

Наведаць выстаўку можна да 21 кастрычніка 2015 г.

Уваход платны і складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 33, 293 28 23.

 

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам