ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Нацыянальная бібліятэка на XXVІ ММКВК: дзень другі
У Электронным каталогу НББ рэалізаваны адзіны пошукавы інтэрфейс да шматлікіх інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі

Ваенныя ў мастацтве: як прайшло адкрыццё выстаўкі "Айчыне служым"

Ваенныя ў мастацтве: як прайшло адкрыццё выстаўкі "Айчыне служым"
Іншыя навіны

7 лютага ў бібліятэцы адкрылася мастацкая выстаўка "Айчыне служым", прымеркаваная да 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Замалёўкі ваенных дзеянняў, глыбокія партрэты і пейзажы – асноўныя сюжэты, якія прадстаўлены на новай мастацкай выстаўцы. Аўтарамі жывапісу і графікі з’яўляюцца члены студыі ваенных мастакоў пры Цэнтральным доме афіцэраў.

У мерапрыемстве прыняў удзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. Ён адзначыў, што важная частка дзейнасці галоўнага сацыякультурнага і інфармацыйнага цэнтра краіны – патрыятычнае выхаванне моладзі і фарміраванне правільнага разумення ролі арміі ў жыцці грамадства.

Палкоўнік, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макараў падкрэсліў, што выстаўка адлюстроўвае сучасную беларускую армію, і падзякаваў Нацыянальнай бібліятэцы за супрацоўніцтва.

Асабістым госцем стаў ветэран, першы намеснік старшыні Савета Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў, палкоўнік у адстаўцы Віктар Костка. Ён выказаў свае думкі аб гісторыі краіны і нагадаў пра баявыя заслугі беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Кіраўнік cтудыі ваенных мастакоў, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Апіок расказаў пра ролю мастацтва ў вайне і патрыятычным выхаванні моладзі і падарыў дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі каталог работ студыі.

На ўрачыстым адкрыцці выстаўкі прагучаў музычна-паэтычны выступ галоўнага рэжысёра Драматычнага тэатра беларускай арміі Ігара Фільчанкава пра баявую службу салдат.

Напрыканцы мерапрыемства госці змаглі азнаёміцца з экспазіцыяй.


Наведаць выстаўку ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) можна да 10 сакавіка 2019 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.


Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам