ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
«На славу нашоï преславноï Украïни»
“Дзіўная родная мова”

Востраў мужнасці і смутку

Востраў мужнасці і смутку
Іншыя навіны

13 лютага ў мабільнай галерэі (3-ці паверх) адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыстаўкі Валерыя Махнача “Востраў мужнасці і смутку”, прысвечанай 25-годдзю вываду савецкіх войск з Афганістана.


Выстаўка прадставіла грамадскасці частку ўнікальнага фоталетапісу, які ствараецца вопытным фотааматарам Валерыем Махначом без малога 30 гадоў. Фотаздымкі адлюстроўваюць храналогію “афганскага” руху, працэс стварэння помніка воінам-інтэрнацыяналістам, загінуўшым у Афганістане (Валерый Махнач з’яўляецца адным з аўтараў і праекціроўшчыкаў мемарыяла “Востраў мужнасці і смутку”, што размешчаны каля Траецкага прадмесця ў Мінску).

Як адзначыў пад час адкрыцця выстаўкі старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Валерый Гайдукевіч, на здымках адлюстравана гісторыя існавання саюза: многія тут убачаць сябе маладымі, а многіх ужо няма ў жывых. “Мы ганарымся тым, што ў нашай краіне добра ставяцца да ветэранаў афганскай вайны”, – адзначыў ён у выступленні.

Успамінамі далёкіх ваенных і пасляваенных дзён, якія ўсё яшчэ адклікаюцца душэўным болем, падзяліўся старшыня Першага мінскага гарадскога савета клуба воінаў запасу “Памяць” Павел Шацько. “Вярнуўшыся з вайны, я лічыў сваім абавязкам расказаць юнакам, якія добраахвотна жадалі патрапіць у Афганістан, куды яны ідуць служыць. Я разумеў, што яны фізічна не гатовыя да вайны... Мы сталі ствараць клубы па падрыхтоўцы юнакоў і дзякуючы гэтаму выратавалі шматлікія жыцці”, – расказаў ветэран.

Госці выстаўкі змаглі адчуць і незмаўкальны боль маці, і брацкі смутак ваенных таварышаў, кожнае слова якіх ператварала фотаздымкі ў гісторыю, у асобна існуючую рэальнасць з падзеямі, якія назаўжды пакінулі незагойныя раны ў іх сэрцах. Усе прысутныя ўшанавалі памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў хвілінай маўчання.

Даніну памяці салдатам, якія загінулі ў Афганістане, аддаў і ветэран Вялікай Айчыннай вайны Ілья Гарбачэўскі, які ў другі раз прымаў удзел ў выстаўцы Валерыя Махнача. “Сведкам першай выстаўкі мне давялося быць каля трыццаці гадоў назад, – успамінаў Ілья Гарбачэўскі. – Экспазіцыя прысвячалася партызанам і была мабільнай, як і гэта выстаўка, яе можна было паказваць і ў вёсках”. Па яго словах, Валерый Махнач – чалавек, які прысвяціў памяці сваё жыццё, ажыццявіў каласальную работу, захоўваючы гісторыю ў вяках, а “памяць фарміруе асобу, фарміруе патрыятызм”.

Сын ветэрана Сталінградскага фронту, аўтар выстаўкі з дзяцінства быў у асяроддзі ветэранаў вайны. У 1960–1980-я гады Валерый Махнач арганізоўваў пошукавыя экспедыцыі па баявых месцах, “зорныя паходы” па месцах славы, быў актыўным удзельнікам Усесаюзнага паходу па месцах славы савецкага народа, удзельнічаў у шэфскай рабоце над ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны.

Да юбілейнай даты Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Белпошта” падрыхтавалі паштовы праект, які складаецца з мастацкага маркіраванага канверта і спецыяльнага памятнага штэмпеля, у пацверджанне павагі да памяці савецкім салдатам, якія з гонарам выканалі свой воінскі доўг у Афганістане. У цырымоніі памятнага гашэння прынялі ўдзел намеснік старшыні грамадскага аб’яднання “Саюз дэсантнікаў Беларусі” Валерый Махнач, старшыня Першага мінскага гарадскога савета клуба воінаў запасу “Памяць” Павел Шацько і начальнік выдавецкага цэнтра “Марка” РУП “Белпошта” Ірына Шыпілава.

З фотавыстаўкай Валерыя Махнача можна азнаёміцца ў мабільнай галерэі (3-ці паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.

Е-mail: pr@nlb.by

   

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам