ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Вясновая хандра... Што са мной?
Беларусь-2010: знамянальныя падзеі мінулага года

Вяртанне да рамантызму

Вяртанне да рамантызму
Іншыя навіны

31 сакавіка ў галерэі “Панарама” адбылося адкрыццё мастацкай выстаўкі “Вяртанне да рамантызму” (“Le retour au romantisme”).


Гэта сумесны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь.

На выстаўцы свае работы прадставілі мастакі розных пакаленняў і творчых напрамкаў: Фёдар Ястраб, Яўген Шунейка, Ірына Котава, Юрый Падолін, Ігар Гарбуноў, Людміла Налівайка, Карына Харанека, Лізавета Пастушэнка, Вераніка Малашук, Уладзімір Рынкевіч, Вольга Мельнік, Дар’я Мароз-Корат, Дзмітрый Шапавалаў і інш.

Адкрылі выстаўку дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мішэль Рэнеры. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Фёдар Ястраб; куратар праекта, мастацтвазнавец Яўген Шунейка; мастак Ірына Котава; арт-менеджары праекта і вядучыя вечара Юлія Новік і Віка Трэнас.

Выстаўка будзе доўжыцца да 26 красавіка ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх, закрытая аглядная пляцоўка). Уваход на выстаўку платны і складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам