ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
“Шлюб. Сям’я. Дзеці: правы і абавязкі”: да Міжнароднага дня сям’і
Майстар-клас “Кніга ператварэнняў”

Выстаўка-аповед Наталлі Камінскай пра “асабістае”

Выстаўка-аповед Наталлі Камінскай пра “асабістае”
Іншыя навіны

27 сакавіка ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) адкрылася мастацкая выстаўка Наталлі Камінскай “Асабістае”.

Любіць радзіму можна, вядома, і знаходзячыся далёка за акіянам, але прысвяціць ёй усё сваё жыццё, свой талент, сваю працу гатовы далёка не кожны. А вось мастачка са Смалявічаў Наталля Камінская – чалавек, горача ўлюбёны ў родны край і людзей, якія жывуць побач. Выстаўка “Асабістае” – гэта аповед мастачкі пра сям’ю, сяброў, родны горад і яго ваколіцы.

Скончыўшы мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, Наталля вярнулася ў родныя пенаты з гарачым жаданнем развіваць культуру і мастацтва ў маленькім горадзе Смалявічы. У нейкі момант яна стала чалавекам – эпіцэнтрам досыць значнай часткі мастацкага жыцця смалявіцкага краю.

З 1999 года па сённяшні дзень мастачка выкладае ў Смалявіцкай дзіцячай школе мастацтваў. Многія з яе вучняў – лаўрэаты і пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Акрамя таго, ужо сёмы год запар на смалявіцкай зямлі Наталля арганізуе арт-пленэр педагогаў-мастакоў “Лета ў правінцыі”, а таксама сама актыўна прымае ўдзел у шматлікіх выстаўках у Беларусі і за мяжой.

У вернісажы ўзялі ўдзел першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава, заснавальнік і аўтар канцэпцыі галерэі “БРАМА” Ларыса Фінкельштэйн, прафесар кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва БДУКіМ Уладзімір Рынкевіч, прафесар кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў БДАІ Яўген Шунейка, мастак Леанід Гоманаў, мама мастачкі Валянціна Філатава і класны кіраўнік Пётр Крэнін.

Выстаўка арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і аўтарскай некамерцыйнай канцэптуальнай галерэяй “БРАМА”, з якой бібліятэка неаднаразова супрацоўнічала на пляцоўках сваіх галерэй.

Пазнаёміцца з жывапісам і прыадчыніць дзверы ў асабістую прастору мастачкі Наталлі Камінскай запрашаем да 28 красавіка 2018 года.

Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам