ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Надвор’е, клімат і вада ў інфармацыйную эру
Мелодыя сэрца – мелодыя святла

Выстаўка "Чэрпаний папір"

Выстаўка "Чэрпаний папір"
Іншыя навіны

16 сакавіка а 17-й гадзіне ў галерэі "Панарама" адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі работ эксперыментальнай студыі "Чэрпаний папір".


Эксперыментальная студыя "Чэрпаний папір", створаная ў 2005 годзе ў г. Львове (Украіна) на базе Цэнтра творчасці дзяцей і юнацтва Галічыны, працуе ў тэхніцы "чарпанай паперы" пад кіраўніцтвам вопытнага мастака-педагога Віктара Хаджынава. Унікальнасць старадаўняй тэхнікі заключаецца ў простым працэсе выкарыстання рознакаляровай папяровай масы ў вадкім стане для стварэння мастацкай выявы. Папяровая маса набіраецца спецыяльнай сеткай і выкладваецца на аснову да поўнага высыхання.

Экспазіцыя акцэнтуе ўвагу на новым у сучасным мастацтве напрамку – выкарыстанні паперы як самадастатковага матэрыялу. Студыя прапануе гледачу 40 мастацкіх работ, выкананых у тэхніцы "чарпанай паперы", і майстар-класы.

Выстаўка ладзіцца з 17 сакавіка па 14 красавіка ў галерэі "Панарама" (22-гі паверх, закрытая аглядная пляцоўка). Плата за ўваход складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэлефон для даведак: 293-28-23, 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам