ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Споведзь шчырага сэрца
І "стылёвыя" дзеткі чытаюць "Вясёлку"!..

Выстаўка эстампа Уладзіміра Правідохіна

Выстаўка эстампа Уладзіміра Правідохіна
Іншыя навіны

7 кастрычніка ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі эстампа Уладзіміра Правідохіна, прысвечанай нобелеўскаму лаўрэату, пісьменніку Герману Гесэ.


Выстаўка гравюр прысвечана, у прыватнасці, самаму вядомаму раману Гесэ “Стэпавы воўк”. У. Правідохіну ўдалося раскрыць глыбіню думак, высокія этычныя патрабаванні пісьменніка да чалавека, духоўнасць яго ўяўленняў пра дабро і зло.

“Творчасць Гесэ і Правідохіна – пра адно і тое ж: пра творцу, чалавека, пра тое, што з’яўляецца сумленнем грамадства, у якім жыве... Гэта тэма вечная”, – адзначыў пад час урачыстасці дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. Мастацтвазнавец Тамара Карандашава, у сваю чаргу, падкрэсліла блізкасць мастака не толькі легендарнаму пісьменніку, але і яго персанажу.

“Калі я ўпершыню ўбачыў творы Уладзіміра Правідохіна, то быў вельмі здзіўлены, што ўсе працы мастака прысвечаны Гесэ. Прыемна, што гэтыя творы з’явіліся”, – сказаў дырэктар Інстытута імя Гётэ ў Мінску Франк Баўман.

Па словах мастака, у рабоце над гравюрамі, прадстаўленымі на выстаўцы, нарадзіўся яго асаблівы “стыль чорна-белай гравюры” з унікальнымі законамі ігры на плоскасці. У літары як тэкставай адзінцы У. Правідохін убачыў патэнцыял ёмістага выразнага сродку. Літары (нараўне з выяўленчымі элементамі, суадносінамі чорнага і белага) актыўна ўдзельнічаюць у стварэнні рытмічнай пабудовы гравюр. Кожная лінія, кропка, літара валодае ўласным жыццём.

Уладзімір Правідохін (Уладзімір Хін) скончыў Кіеўскі інстытут дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайну імя М. Байчука ў 1975 г. Асноўныя напрамкі творчай дзейнасці мастака – станковая графіка, жывапіс і плакат. З 1975 г. У. Правідохін займаецца праблемай сінтэзу ў выяўленчым мастацтве, вывучаючы спалучальнасць малюнка і слова, колеру і гуку, прасторы і часу, знакаў і знакавых сістэм.

Уладзімір Хін – актыўны ўдзельнік рэспубліканскіх, міжнародных выставак эстампа і малюнка, выставак-конкурсаў плаката і інш. Работы аўтара захоўваюцца ў музеях Беларусі, Расіі, ЗША, а таксама прыватных калекцыях Расіі, Ізраіля, Францыі, Украіны і Германіі.

Выстаўка будзе дэманстравацца да канца кастрычніка 2014 года.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам