ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Часу непадуладнае
Адкрыты доступ да базы даных SAGE Research Methods Online

Выстаўка каліграфіі Лі Цзо

Выстаўка каліграфіі Лі Цзо
Іншыя навіны

3 лютага ў мабільнай галерэі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё персанальнай выстаўкі каліграфіі Лі Цзо (Кітай).


У мерапрыемстве ўзялі удзел першы намеснік дырэктара па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Алена Далгаполава, загадчык галерэйна-выставачнага аддзела, старшыня ГА “Міжнародная гільдыя жывапісцаў” Фёдар Ястраб, сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Георгій Марчук, аўтар работ Лі Цзо.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 60 каліграфічных аркушаў аўтара з яго ж арыгінальнымі тэкстамі. Гэта кітайскія вершы – творы, невялікія па памеры, але багатыя па змесце. Яны напісаны паэтычнымі радкамі паводле старажытнай традыцыі вершаскладання.

Выстаўка ладзіцца пры падтрымцы Саюза пісьменнікаў Беларусі і Інстытута Канфуцыя.

Яна будзе працаваць на кальцавым калідоры 3-га паверха да 3 сакавіка 2012 года.

Каліграфія Кітая. У каліграфіі ёсць уласны закон.
Пад рукавом і пэндзалем працякаюць цудоўныя аблокі, а скрозь туш на паперы з’яўляецца пунсовая зара.
Вецер спявае ў калыханні макаўкі старога дрэва, нібы музычны інструмент, месяц перамяшчае па акне духмяны цень кветак.
Сто тысяч гадоў кветка Мэй і архідэя цвітуць у нашых сэрцах, сто тысяч гадоў сасна і кіпарыс свежыя ў нас у марах.
Сумяшчаем жорсткасць і мяккасць, маем у сабе і долю сілы, і долю пяшчоты.
Адмаўляцца ад сквапнасці – значыць заслугоўваць гонар, а адмаўляцца ад здрадніцтва – значыць праяўляць гераізм.
Галоўка зламана, але сцябліна горда стаіць, пялёсткі ападаюць, але не перастаюць духмяна пахнуць.
Пунсовыя кветкі Мэй на снезе распускаюцца, духмяна пахнуць, і іхнія пяшчотныя пялёсткі не баяцца ні ветру, ні снегу – гэта сапраўдная Прыгажосць.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам