ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Чарноў С.І. узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры
Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні

Выстаўка ўкраінскага майстра фатаграфіі Ігара Гайдая

Выстаўка ўкраінскага майстра фатаграфіі Ігара Гайдая
Іншыя навіны

З 24 лютага да 15 сакавіка ў галерэі “Панарама” праходзіць выстаўка вядомага ўкраінскага майстра фатаграфіі Ігара Гайдая.


Мерапрыемства арганізавана Пасольствам Украіны ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Фотамастак прадставіў тры аўтарскія праекты: “Космас украінскага хлеба”, “Украінцы” і “9 месяцаў і 3 дні”.

У аснове першага праекта – просты і ў той жа час незвычайны погляд на хлеб. Другі праект – калекцыя фотаздымкаў украінцаў, знакамітых і невядомых, звычайных і неардынарных, старых і маладых, аб’яднаных адной рысай – магчымасцю быць самім сабой перад аб’ектывам. Серыя здымкаў трэцяга праекта – візуальнае сведчанне любові, партрэт сапраўднага шчасця, якое абвяшчае пра сябе з кожным новым крыкам немаўляці.

Выстаўкі гэтых работ ужо дэманстраваліся ва Украіне і Еўропе і атрымалі шырокі рэзананс у прэсе.

Адкрылі вернісаж Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Ліхaвы, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі і аўтар фотапраектаў Ігар Гайдай.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел рэктар Нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Драгаманава Віктар Андрушчанка, мастацтвазнавец Ірына Шчарбанюк, загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Фёдар Ястраб.

Акрамя шырокафарматных фатаграфій, экспазіцыя змяшчае і фотакнігі Ігара Гайдая “Украинцы” і “9 месяцев + 3дня”, у якія ўвайшлі некаторыя работы, не прадстаўленыя ў галерэі “Панарама”. Пасля заканчэння выстаўкі кнігі зоймуць ганаровае месца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам