ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Дні адчыненых дзвярэй у бібліятэцы
Спорт і права

Выстаўка Мiхаiла Барздыкi

Выстаўка Мiхаiла Барздыкi
Іншыя навіны

27 сакавіка ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) распачнецца выстаўка кніжнай і станкавай графікі беларускага мастака Мiхаiла Барздыкi.


Міхаіл Барздыка нарадзіўся ў 1944 г. на Віцебшчыне. Яго творчасці ўласціва спалучэнне традыцыйных народных матываў у сучаснай стылістыцы і філасофскага разумення жыцця ў лірычнай інтэрпрэтацыі.

Ствараючы свае кампазіцыі, мастак не выдумляе графічныя сюжэты, а толькі накіроўвае і кантралюе той псіхалагічна-этычны сплаў, што ўзнікае ў яго філасофска-мастакоўскім уяўленні, у патрэбнае графічнае рэчышча, дзе ёсць месца свядомаму і стыхійнаму, інтуітыўнаму і рацыянальнаму.

Творы мастака захоўваюцца ў музеях Беларусі, Венгрыі, ЗША, Італіі, Расіі, Францыі. Кніга “Нетры”, аформленая ім, на Франкфурцкім кніжным кірмашы 2005 года ўвайшла ў лік 100 лепшых кніг свету, а выданне “Палын. Чарнобыль” (2006) атрымала на Міжнародным конкурсе ў Бельгіі залаты медаль. Акрамя таго, творчасць мастака адзначана сярэбраным медалём Еўрапейскай акадэміі мастацтваў (1992) і залатым медалём Міжнароднага конкурсу графікі ў Бельгіі (1993).

Уваход на выстаўку платны і складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам