ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Лепшыя кнігі Беларусі – 2008
Адкрыты доступ да базы даных IOP

Выстаўка шаржаў Алега Карповіча

Выстаўка шаржаў Алега Карповіча
Іншыя навіны

23 верасня ў “Мабільнай галерэі” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылось ўрачыстае адкрыццё выстаўкі шаржаў Алега Карповіча.


Карповіч Алег Іванавіч – лаўрэат гран-пры міжнароднага экслібрыс-цэнтра Бельгіі, дыпламант шэрага конкурсаў на лепшую кнігу Беларусі. Адзін з галоўных кірункаў творчасці мастака – сатырычная графіка, сяброўскі шарж і карыкатура.

На выстаўцы прадстаўлена 38 шаржаў на вядомых паэтаў, спевакоў, акцёраў, спартсменаў, сярод якіх Леанід Дранько-Майсюк, Аксана Спрынчан, Ксенія Сітнік, Максім Мірны і інш.

Алег Карповіч таксама з’яўляецца аўтарам сяброўскіх шаржаў, ілюстрацый да кнігі Міколы Шабовіча “Хор болей не спявае”, прэзентацыя якой прайшла ў межах вернісажу .

У мерапрыемстве прымалі ўдзел намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і сувязям з грамадскасцю Л.Г. Кірухіна, загадчык галерэйна-выставачнага аддзела Ф.А. Ястраб, паэт М. Шабовіч - старшыня секцыі сатыры і гумару Саюза беларускіх пісьменнікаў, аўтар кнігі паэтычных пародый, прысвячэнняў і эпіграм «Хор болей не спявае», і сам мастак А. Карповіч.

Тэлефон для даведак: (8017) 293-27-67, 293-78-23; e-mail: pr@nlb.by

А.Краповіч,
мастак

В. Шніп, дырэктар выдавецтва
"Мастацкая літаратура"

Ястраб Ф.А.,
загадчык
галерэйна-выставачнага
аддзела НББ

    М. Шабовіч,
паэт,
аўтар кнігі
"Хор болей
не спявае"

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам