ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Купалаўскі тэатр упершыню прадставіць “сусветны паказ” легендарнай “Паўлінкі” ў жывым эфіры
25 сакавіка 1945 года. 45 дзён да Перамогі

Wet-on-wet: адкрылася выстаўка акварэлі Вячаслава Паўлаўца

Wet-on-wet: адкрылася выстаўка акварэлі Вячаслава Паўлаўца
Іншыя навіны

Наведвальнікаў галерэі “Лабірынт” чакае выстаўка “Wet-on-wet. Акварэльны жывапіс Вячаслава Паўлаўца”.

Вячаслаў Паўлавец – вядомы беларускі мастак, графік, ілюстратар, дызайнер, выдатны майстра акварэлі, верны яе прыхільнік, які тонка адчувае адмысловую філасофію матэрыялу. “Акварэль сфарміравала мой лад жыцця, неўпрыкмет «перацякла» ў жыццятворчасць”,– лічыць майстра. 

У экспазіцыі прадстаўлены работы розных гадоў і серый, аб’яднаныя тэхнікай выканання wet-on-wet (allaprima, мокрым па мокраму). Гэта тэхніка акварэльнага жывапісу, у якой пласты вільготнай фарбы наносяцца на раней уведзеныя пласты. Мастаку трэба  працаваць хутка, бо ўсё павінна быць скончана да таго, як высахнуць першыя пласты.

Акварэлі Паўлаўца – праекцыя эмоцый на аркуш паперы, амаль медытацыя, філасофскае разважанне, лаканічнае выяўленчае хоку, рэальнасць праз светапогляд майстра. Яго безумоўныя шэдэўры – манахромныя мінімалістычныя пейзажы. Мастак апеў і ўзвысіў да паэтычнай метафары беларускі бяссонечны “шэранькі дзянёк”, у якім убачыў дзясяткі найтанчэйшых нюансаў. 


Наведаць выстаўку можна ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) да 5 ліпеня 2020 года.
Дата завяршэння яе экспанавання можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33, 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам