ГалоўнаяНавіныВыставачныя мультыпраекты
Жыццё – загадкавы палёт
Як Максім Багдановіч апынуўся ў ЗША

“Я сэрцам бачу”: трэці этап выставачнага праекта да Года малой радзімы

“Я сэрцам бачу”: трэці этап выставачнага праекта да Года малой радзімы
Іншыя навіны

16 жніўня ў бібліятэцы адбылося адкрыццё новай экспазіцыі фотапраекта тэлеканала “Беларусь 24” “Я сэрцам бачу”.

Трэці этап выставачнага праекта Нацыянальнай бібліятэкі “Малая радзіма – аповесць часоў” прадстаўлены фотаздымкамі 8 беларускіх фатографаў, якія дзеляцца з наведвальнікамі выстаўкі сваім бачаннем і ўспрыманнем роднай краіны. 40 здымкаў даюць магчымасць убачыць Беларусь, такую ж нечаканую, як і на мінулых этапах праекта, але з іншых ракурсаў: праз шчырыя дзіцячыя эмоцыі, гарады з вышыні птушынага палёту, некранутую прыроду і сучасныя будынкі.

Фотамастак Улад Сакалоўскі адлюстраваў незвычайныя беларускія пейзажы з дзікімі жывёламі і таямнічай прыродай. Фатограф Кацярына Міціна паказала ў сваіх работах Беларусь праз дзіцячыя вочы і шчырыя ўсмешкі. Свет сям’і, дамашніх жывёл можна ўбачыць на здымках Юліі Войніч. “Праляцець” над горадам прапанаваў Дзмітрый Важнік, які прадставіў нашу краіну з вышыні птушынага палёту. Убачыць прыгожы, сучасны і высокатэхналагічны Мінск дапамогуць фотаздымкі Андрэя Семянкова. Максім Вейзе прадэманстраваў усю прыгажосць беларускіх прастораў у мінімалістычных пейзажах. Работы фотамастака Ільі Шырманава адлюстроўваюць культурнае і спартыўнае жыццё краіны праз значныя і цікавыя падзеі і мерапрыемствы. Жанр работ Сяргея Гапона – гэта тонкая грань паміж рэпартажнымі і пейзажнымі здымкамі.

Выставачны праект “Малая радзіма – аповесць часоў” рэалізоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў некалькі этапаў, якія змяняюцца на працягу года.

У межах праекта падчас усіх этапаў у вітрынах галерэі “Атрыум” экспануецца найбуйнейшая калекцыя У.А. Ліхадзедава, якая складаецца з паштовак канца XIX – пачатку XX стагоддзя з відамі беларускіх гарадоў і мястэчак, а таксама кніг, і не мае аналагаў у свеце.

У кальцавым калідоры 3-га паверха прадстаўлена інфармацыйна-дакументальная выстаўка з фондаў бібліятэкі “Тутэйшыя”. Больш за 300 тэматычных выданняў распавядаюць пра славутых асветнікаў, дыпламатаў, палкаводцаў, касманаўтаў, вынаходнікаў, дзеячаў культуры, спартсменаў, якія нарадзіліся тут – у Беларусі, а таксама вылучыліся сваімі талентам і здольнасцямі далёка за яе межамі.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава, галоўны дырэктар тэлеканала “Беларусь 24” Аляксандр Мартыненка, фотамастачка, пераможца конкурсаў фотаздымкаў Юлія Войніч, прадстаўнік кампаніі Epson, тэхнічны партнёр праекта Максім Плотнікаў. Дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, член Савета Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Эдуард Кузняцоў выразіў удзячнасць удзельнікам выставачнага праекта “Малая радзіма – аповесць часоў” і ўручыў падарункі арганізатарам вернісажу.

Пазнаёміцца з фотавыстаўкай можна ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) да лістапада 2018 года.
Выстаўка буйшейнай калекцыі У.А. Ліхадзедава працягнецца да 22 кастрычніка 2018 года.
Інфармацыйна-дакументальная выстаўка з фондаў бібліятэкі “Тутэйшыя” будзе працаваць да 31 снежня 2018 года.

Дата завяршэння работы выстаўкі можа быць зменена.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам