ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
“Бывайце здаровы, жывіце багата!”
Увага: мерапрыемства пераносіцца!

Залаты век Галівуда – жанчыны-легенды

Залаты век Галівуда – жанчыны-легенды
Іншыя навіны

22 сакавіка ў бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё фотапраекта “Залаты век Галівуда – жанчыны-легенды” пры ўдзеле Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь.


Наведвальнікі мерапрыемства змаглі акунуцца ў эпоху залатога веку ў гісторыі Галівуда, уклад якога ў кінамастацтва сапраўды велізарны. Знакамітыя класічныя творы, выпушчаныя ў той перыяд, такія як “Унесеныя ветрам”, “Касабланка”, “Грамадзянін Кейн”, уваходзяць у залаты фонд сусветнага кіно.

Падчас урачыстай часткі Часовы павераны ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Скот Роланд перадаў у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі кнігі, па матывах якіх былі зняты вядомыя галівудскія карціны, і звыш 100 дыскаў з галівудскімі фільмамі – узорамі класічнага амерыканскага кінематографа.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі падзякаваў гасцям за свята, якое яны прынеслі ў бібліятэку. Ён адзначыў, што падораныя кнігі і дыскі зоймуць асаблівае месца ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў, прывабяць увагу моладзі і дадуць магчымасць удасканальваць англійскую мову.

Самыя папулярныя імёны прадстаўніц кінаіндустрыі эпохі залатога веку прагучалі ў лекцыі “Вялікія жанчыны Галівуда”, з якой выступіў перад гасцямі консул Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Фрэдэрык Стэрн.

Мерапрыемства прадоўжылася праглядам музычнага кінафільма “Тыя, што спяваюць пад дажджом” – аднаго з найбольш выдатных мюзіклаў Галівуда, знятага ў 1952 годзе. У фільме гучыць папулярная музыка Н. Браўна, але “Тыя, што спяваюць пад дажджом” заваявалі гледача не музыкай або песнямі паасобку, а сінтэзам мелодый, вакалу, танца.

На адкрыцці выстаўкі знаўцы кінамастацтва атрымалі асалоду, праглядаючы фатаграфіі знакамітых актрыс. Іх шарм, элегантнасць і стыль, уласцівыя галівудскай кінаіндустрыі 30–40-х гадоў XX стагоддзя, і сёння натхняюць многіх мадэльераў і стылістаў на стварэнне непаўторных вобразаў.

Знаёмства з экспазіцыяй фотапраекта даказвае, што менавіта кінадзівы эпохі залатога веку з’яўляюцца эталонам гламурнасці – таго, што сёння разумеецца як прывабнае і эфектнае.

Выстаўка будзе дэманстравацца ў галерэі “Лабірынт” да 17 красавіка 2016 года.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 33, 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам