ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
“Распетаю буду маліцца душой...”
З Міжнародным днём музыкі!

Запаветная прырода і яе насельнікі ў новай фотавыстаўцы бібліятэкі (+відэа)

Запаветная прырода і яе насельнікі ў новай фотавыстаўцы бібліятэкі (+відэа)
Іншыя навіны

29 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстаўка “Сцежкамі запаветнай прыроды”, прымеркаваная да Года малой радзімы.

Як вядома, няма нічога больш жывапіснага, чым прыгажосць, створаная прыродай. Гледзячы на фатаграфіі выстаўкі, мы дзівімся, якія дасканалыя і выдатныя нашы родная зямля, прырода і яе насельнікі!

Магутныя зубры, прыгожыя сініцы, сімпатычная ліса, яркі цецярук... Уражвае здымак, дзе мама-змеяед корміць сваё птушаня. А які незвычайны фотаздымак амялушкі на каліне!

Здзіўляе майстэрства фатографаў, якія ўмела падпільноўваюць самыя цікавыя моманты: перапэцканую раскай выдру, якая выскоквае з вады, высакароднага аленя, глушца на таку... На выстаўцы “Сцежкамі запаветнай прыроды” прадстаўлены работы Сяргея Плыткевіча, Паўла Марцінчыка, Віктара Казлоўскага, Дзяніса Іўковіча, Ірэны Гудзіеўскай, Паўла Лычкоўскага, Аляксандра Пекача і іншых беларускіх фотамастакоў, удзельнікаў Беларускага клуба фатографаў дзікай прыроды.

Падчас адкрыцця сваімі ўражаннямі з прысутнымі падзяліліся першы намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алена Далгаполава, кансультант упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзя Рэспублікі Беларусь Віталь Караньчук, журналіст, фотамастак, дырэктар Рэспубліканскага фонду развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды “Планета без межаў” Сяргей Плыткевіч, кіраўнік “Беларускага клуба фатографаў дзікай прыроды”, фотамастак, аўтар дакументальных кінастужак Віктар Казлоўскі, фотамастак, член клубаў “Фотамастацтва” і “Беларускі клуб фатографаў дзікай прыроды” Ірэна Гудзіеўская.

Таксама ўвазе гасцей была прадстаўлена кніжная выстаўка-прагляд. У экспазіцыі – больш за 30 выданняў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Гэта альбомы з унікальнымі выявамі дзікай прыроды нашай краіны і артыкулы з перыядычных выданняў аб аўтарах фотаработ.

Наведвальнікі атрымаюць магчымасць прайсціся па сцежках запаветнай прыроды Беларусі і праз прызму фотаздымкаў пазнаёміцца з багатым жывёльным светам Беларусі! Кожнае фота зачароўвае, здзіўляе, захапляе і выклікае гонар.

Прыходзьце, атрымлівайце асалоду – не пашкадуеце!


Выстаўка будзе доўжыцца да 13 снежня 2020 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37293 28 33293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей с грамадкасцю.

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам