ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сімвалы жыцця беларускага народа (+відэа)
Храмы часу, памяці, думкі

15 верасня – Дзень бібліятэк Беларусі і 99 гадоў галоўнай бібліятэцы краіны! (+відэа)

15 верасня – Дзень бібліятэк Беларусі і 99 гадоў галоўнай бібліятэцы краіны! (+відэа)
Іншыя навіны

15 верасня ўсе бібліятэкары нашай дзяржавы 20-ты раз адзначаць сваё прафесійнае свята – Дзень бібліятэк, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.09.2001 № 483 і прымеркаваны да дня заснавання галоўнай бібліятэкі краіны.

2_biblday.jpg

Гісторыя бібліятэчных устаноў на тэрыторыі Беларусі налічвае некалькі стагоддзяў. Перадумовы для стварэння першых кнігасховішчаў паўсталі яшчэ на мяжы Х–ХІ стагоддзяў. За сваю амаль тысячагадовую гісторыю існавання беларускія бібліятэкі перажылі як перыяды росквіту, так і перыяды заняпаду, поўнага рабавання, і зноў перыяды росквіту. Гісторыя развіцця бібліятэк цесна звязана з гісторыяй беларускай дзяржавы.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі больш за 40 гадоў вядзе даследчую працу па вывучэнні тэндэнцый, асаблівасцей станаўлення і развіцця бібліятэчнай галіны Беларусі. Супрацоўнікі карпатліва аднаўляюць ход фарміравання бібліятэчных устаноў, вывучаючы фонды нацыянальнага, дзяржаўных, рэгіянальных і ведамасных архіваў.

Вынікам шматгадовай працы сталі шэсць друкаваных зборнікаў дакументаў і матэрыялаў па бібліятэчнай справе, кожны з якіх прысвечаны вызначанаму храналагічнаму перыяду і служыць крыніцазнаўчай базай па вывучэнні бібліятэчнай галіны краіны на розных этапах яе гістарычнага развіцця, пачынаючы з 30-х гадоў XIX стагоддзя.

На аснове сабранага матэрыялу навукоўцы апісваюць падзеі розных гістарычных эпох, дэманструючы як развівалася сетка бібліятэк рэспублікі.

3_biblday.jpg

Нягледзячы на тое, што дадзеная даследчая праца супрацоўнікамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі вядзецца амаль паўстагоддзя, многае яшчэ не вывучана, частка дакументаў усё яшчэ застаецца за полем зроку даследчыкаў. Таму праца ў гэтым кірунку працягваецца.

Каб зрабіць назапашаныя матэрыялы больш даступнымі шырокаму колу карыстальнікаў, да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі пачалася распрацоўка карпаратыўнай базы даных “Бібліятэчная справа Беларусі ў дакументах і матэрыялах”. Рэсурс будзе ўтрымліваць поўныя тэксты дакументаў па гісторыі бібліятэчнай справы, якія захоўваюцца не толькі ў нацыянальных і дзяржаўных архівах, але і ў рэгіянальных, у архівах асобных арганізацый. Шырокі тэрытарыяльны ахоп дазволіць раскрыць асаблівасці развіцця асобных бібліятэк, бібліятэчнай сферы ў рэгіёнах, комплексна адлюстраваць гісторыю развіцця бібліятэчнай справы краіны.

Зазірнуць “за кулісы” даследчай працы, больш наглядна пазнаёміцца з тым, як ажыццяўляецца вывучэнне гісторыі станаўлення і развіцця бібліятэк можна ў відэароліку, створаным у рамках IX Навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”, якая прайшла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў маі 2021 года.

Прыемнага прагляду!

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам