ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
23.00. Зорная “Бібліяноч-2017”
19:00. “Бібліяноч-2017” пачалася!

21:00. “Бібліяноч” у самым разгары!

21:00. “Бібліяноч” у самым разгары!
Іншыя навіны

Пасля прывітальных слоў і тэатралізаванага адкрыцця святочнае дзеянне перамясцілася на тэматычныя пляцоўкі.


Тыя, хто жадаў ахапіць усё і адразу, пайшлі на travel-экскурсію “Будзь з намі!”, “Book-вандроўку” і “У госці да Скарыны”. А астатнія госці падзяліліся – хто накіраваўся на танцы, хто на шашкі. Хто прыйшоў з кампаніяй – адправіўся тэсціраваць настольныя гульні ад “Hobby World”, ну а дзяўчаты – на майстар-клас макіяжу і паказ дызайнерскага адзення майстэрні “Elen Carottе” і Настассі Фальковіч.

Шмат гледачоў сабралася на “Musik time”. Акрамя сольнага выступлення Максіма Еўсюкова, тут разгарнуўся сапраўдны “Beatbox” батл! А вось тыя, каму шум не да спадобы, змаглі зручна размясціцца ў “Chill out з кнігай” і павысіць свой IQ у “Інтэлектуальным эпіцэнтры”.

Весела і з запалам праляцеў час у “Свеце дзяцінства”, і гэта не дзіўна – дзіцячая пляцоўка размясцілася на выстаўцы васковых персанажаў “Казачнае падарожжа”! Для маленькіх аматараў кнігі прайшоў займальны ўрок “Закладка для рукапісца”, лялечны спектакль “Прыгоды кацянят” дзіцячага тэатра ДШМ № 2, займальныя вопыты ад музея навукі “Элемента” і сапраўднае шоу мыльных бурбалак! А 21-й гадзіне для дзяцей свята завяршылася – яны паглядзелі фрагмент спектакля “Маленькі прынц” у выкананні інтэрактыўнага тэатра “Кропка” і стомленыя, але задаволеныя накіраваліся з бацькамі дадому.

А вось для моладзі і гасцей сталага ўзросту вечар у самым разгары!

Пасля 21.00 працягваем танцаваць, гуляць у “настолкі” і атрымліваць асалоду ад жывой музыкі – неўзабаве загучыць джаз ад творчай майстэрні Алены Вашкевіч, сола Яна Жанчака і пачнуцца выступленні рок-гуртоў “Markuts band” і “KRNDSHS”.

Прыемнага вечара!

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам