Запрашаем наведаць унікальны выставачны праект “Бляск убораў і таямніцы флірту”, да заканчэння якога засталіся лічаныя тыдні!
На выставе экспануецца больш за 300 унікальных, рэдкіх і вытанчаных прадметаў XVII–XIX стст. з прыватнай калекцыі Ігара Сурмачэўскага. Экспанаты могуць даць фору лепшым музеям свету!
Уборы, абутак, капялюшыкі, аксэсуары, запрашэнні на балі і раўты, дамскі будуарны столік, які цудам захаваўся ў Гродне, будуарнае люстэрка ў абрамленні лебедзяў, выкананае французскімі майстрамі з Ніцы, а таксама ўсе тыя дробязі, без якіх дама не можа абысціся нават цяпер – парфумерныя флаконы, наборы для рукадзелля, упрыгажэнні, бранзалеты, брошкі, грабяні і заколкі... Некаторыя з іх выраблены ўручную і прадстаўлены ў адзіным экзэмпляры!
Вы ўбачыце калекцыю веераў тыпу “пліе” і “брызэ”, а таксама кітайскія вееры, выкананыя з шоўку, карункаў, паперы, косці, дрэва, дэкарыраваныя роспісам і інкрустацыяй, фарфоравыя вырабы і флаконы для духоў мануфактур Мейсена і Сеўра.
Усё прадстаўленае на выставе дакладна не пакіне вас абыякавым! Спяшаецеся акунуцца ў атмасферу мінулых стагоддзяў і адчуць дух часу, які панаваў падчас балю.
Глядзіце рэпартаж на тэлеканале "Беларусь 1".
Экспазіцыя доўжыцца да 16 студзеня 2022 года.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Кошт наведвання:
- Дарослы білет – 10 бел. руб.
- Навучэнцы сярэдніх, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў – 5 бел. руб.
- Сямейны білет: група з двух дарослых і аднаго дзіцяці да 16 гадоў – 21 бел. руб.; група з двух дарослых і двух дзяцей да 16 гадоў – 24 бел. руб.
Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.
Е-mail: pr@nlb.by