ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Будучыня за моладдзю!
Вывучаем расліны разам з Гары Потэрам

6 жніўня – дзень нараджэння беларускай друкаванай кнігі

6 жніўня – дзень нараджэння беларускай друкаванай кнігі
Іншыя навіны

Беларускі першадрукар Францыск Скарына пачаў выдавецкую дзейнасць у 1517 годзе ў Празе. Першай кнігай стаў Псалтыр, у якім была пазначана дата завяршэння. Дзякуючы гэтаму мы ведаем не толькі год, а нават дзень нараджэння беларускай друкаванай кнігі – 6 жніўня 1517 года.

Францыск Скарына прыняў рызыкоўнае рашэнне заняцца практычна невядомай у Вялікім Княстве Літоўскім выдавецкай справай. Ён быў шматбакова адораным чалавекам, здольным на змены, новыя ідэі, творчасць і рэалізацыю сваіх задум. За кароткі час ён завяршыў сапраўды тытанічную працу па падрыхтоўцы кніг Старога Запавету да друку. Скарына перакладаў тэксты, пісаў аўтарскія каментарыі, ствараў шрыфты і гравюры.

2-6-žnivień.jpg

У Празе ён арэндаваў адну з друкарняў, дзе і былі выдадзены кнігі пад агульнай назвай “Бивлия руска”.

3-6-žnivień.jpg

У кожным выданні Скарына змяшчаў прадмовы і пасляслоўі. У пасляслоўі да першай кнігі – “Псалтыр” (Прага, 1517) – ён пазначыў:

4-6-žnivień.jpg

“Скончалася Псалтыр сия з Божиею помощию повелением и працею избранного мужа в лекарских науках доктора Франциска Скоринина сына с Полоцька у старом месте Празском лета по божьем нарожению тысещного пятсотого и семогонадесеть, месеца августа дъня шестаго”.

5-6-žnivień.jpg

У музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі дэманструюцца кнігі, выдадзеныя асветнікам. У бібліятэках і музеях краіны захоўваецца факсімільнае выданне кніг першадрукара – копіі, якія дакладна перадаюць усе асаблівасці арыгіналаў. Факсімільнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” дае магчымасць кожнаму пагартаць кнігі і падрабязна пазнаёміцца з іх тэкстам і мастацкім афармленнем.

6-6-žnivień.jpg

Прайдзіце тэст “Францыск Скарына”, адкажыце на пытанні і дазнайцеся яшчэ больш пра беларускага першадрукара.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам