ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Заснавальнік фармацэўтычных навук у Беларусі
Творчыя заняткі “Пацешны вожык”

Аўтару “Флоры Літвы” – 280 гадоў

Аўтару “Флоры Літвы” – 280 гадоў
Іншыя навіны

21 чэрвеня 1741 г., роўна 280 гадоў таму, нарадзіўся сусветна вядомы французскі вучоны, батанік, лекар і педагог Жан Эмануэль Жылібер. Навуковая дзейнасць знакамітага натураліста была цесна звязана з тэрыторыяй сучаснай Беларусі. Менавіта ён стаў заснавальнікам “Цэнтра медыцынскай адукацыі і медыка-біялагічных навук” у Гродна і аўтарам навуковай кнігі “Флора Літвы”.

З нагоды юбілейнай даты знакамітага вучонага вялікі інтарэс выклікае адна з яго першых друкаваных прац па даследаванні расліннага свету Гродзеншчыны і яе ваколіц – “Флора Літвы”, якая захоўваецца ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Лацінская назва кнігі: Flora Lituanica inchoata, seu enumeratio plantarum quas circa Grodnam collegit et determinavit Joannes, Emanuel, Gilibert. Facul. Monspel. Med. Doct. Coll: Reg: Med: Lugdunei Professor Aggregatus, Regis Poloniae Consiliarius, nec non Medicus Ordinarius M. D. Lit. Physicus. Collectio I, II. – Grodnae, typis S. R. M., 1781.

“Флора Літвы” пабачыла свет як пяцітомнае выданне на лацінскай мове. Першыя два тамы былі выдадзены ў Гродна ў 1781 г., наступныя – у Вільні: трэці (1781) і два апошнія тамы, чацвёрты і пяты (1782).

Tom 2 Flora Litvy.jpg

Кніга з фонду НББ уяўляе сабой канвалют – асобнік, у якім аб’яднаны першы і другі том у адным пераплёце. Кожны з двух тамоў выдаваўся як самастойная кніга з асобным тытульным аркушам, тамы былі змешчаны ў адзін пераплёт пазней, верагодна, у пачатку XIX ст. Згодна з правененцыямі, канвалют належаў Магілёўскаму езуіцкаму калегіуму і Магілёўскай мужчынскай гімназіі.

Pravieniencyi.jpg

Праца “Флора Літвы” Жана Эмануэля Жылібера – гэта навуковая спадчына, у якой утрымліваюцца вынікі даследавання флоры Беларусі. Да яе звярталася не адно пакаленне батанікаў Віленскага ўніверсітэта і іншых еўрапейскіх універсітэтаў. Цікавасць да яе не згасае і па сённяшні дзень.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Віншуем з 85-гадовым юбілеем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ніну Міхайлаўну Гардзеенка

1 Жні 2021

Ніне Міхайлаўне ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – самыя шчырыя віншаванні і пажаданні даўгалецця, невычэрпнай энергіі і сіл, шчасця і дабрабыту, любові і ўвагі родных і блізкіх людзей.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

30 Ліп 2021

Мы так часта ўжываем слова “культура”, што іншым разам не задумваемся над глыбінным сэнсам паняцця. І дарэмна. Напэўна, у гэтым прычына не надта вялікай чысціні нашых ліфтаў і душ. А таксама – не вельмі добрага ведання роднай гісторыі ды імя продка ў пятым калене. А сапраўды, што за паняцце такое – культура?

Навіны бібліятэк

Выставачна-асветніцкае мерапрыемства, прысвечанае 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага

27 Ліп 2021

27 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося пленарнае пасяджэнне выставачна-асветніцкага мерапрыемства, прысвечанага 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага, і адкрыццё фотавыставы “Пецярбург Дастаеўскага”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мой чытацкі спіс: навошта ім дзяліцца і ў чым наогул сэнс

28 Ліп 2021

У эпоху Інтэрнэту ўсё наша жыццё навідавоку. Фотаздымкі з паездак, душэўныя пасты ў сацсетках, нататкі пра хобі і любімыя фільмы хутка становяцца здабыткам грамадскасці – і нават чытанне. Што прымушае нас весці свае чытацкія дзённікі? Пахвальба, жаданне самасцвердзіцца ці проста прага да самавыяўлення? Давайце разбірацца – у спісах, кнігах і саміх сабе.

Аўтарскі погляд

Бібліятэкарам