ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Гонар беларускай навукі
Вяртанне забытых імёнаў. Як пачынаўся «Маладняк»

Аб правілах афармлення спісаў літаратуры – калегам

Аб правілах афармлення спісаў літаратуры – калегам
Іншыя навіны

22 студзеня на базе Фундаментальнай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшлі выязныя практычныя занятакі-трэнінг для 40 бібліятэкараў і бібліёграфаў з розных філіялаў бібліятэкі.

Галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Святлана Кандратовіч на канкрэтных прыкладах распавяла калегам пра асноўныя правілы, метадычныя рашэнні і практыку прымянення ўзораў апісанняў дакументаў пры афармленні бібліяграфічных спісаў.

Калегі з Фундаментальнай бібліятэкі БДУ адзначылі неабходнасць актывізаваць працу ў гэтым напрамку ў сувязі з ростам зваротаў студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта па дапамогу ў афармленні бібліяграфіі.

Прапануем паслугу “Рэдагаванне бібліяграфічнага спіса да навуковай працы”

На трэнінгу бібліёграфы БДУ актуалізавалі свае веды па тэме заняткаў, змаглі задаць пытанні, якія іх цікавілі, разабралі прыватныя выпадкі бібліяграфічнага апісання рэдкіх выданняў і дакументаў міжнародных арганізацый.

Сустрэча і прафесійныя зносіны прайшлі ў сяброўскай рабочай атмасферы да ўзаемнай карысці бібліёграфаў нашых бібліятэк.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам