ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Новыя паслугі бібліятэкі
Я роду свайму ў пояс пакланюся

Аб'яднанне публічных і школьных бібліятэк

Аб'яднанне публічных і школьных бібліятэк
Іншыя навіны

12 чэрвеня на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласных універсальных бібліятэк у аддаленым рэжыме прайшло пасяджэнне круглага стала па пытанні аб'яднання публічных і школьных бібліятэк, размешчаных у сельскай мясцовасці.


Мерапрыемства адбылося пры тэхнічнай падтрымцы СТАА “Мабільныя тэлесістэмы”.

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, галоўных упраўленняў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, упраўленняў адукацыі аблвыканкамаў, кіраўнікі і спецыялісты Мінскага абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра, Нацыянальнага інстытута адукацыі, абласных і цэнтральных бібліятэк.

У 2013–2014 гадах працэс аб’яднання публічных і школьных бібліятэк, размешчаных у сельскай мясцовасці, актыўна развіваўся. На 01.06.2014 года ў рэспубліцы арганізавана 216 аб’яднаных бібліятэк: у Брэсцкай вобласці – 40, Віцебскай – 15, Гомельскай – 54, Гродзенскай – 44, Мінскай – 30 і ў Магілёўскай вобласці – 33. У рамках эксперыменту, пачатага ў 2012 годзе па ініцыятыве Міністэрства культуры ў адпаведнасці з даручэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, было аб’яднана 130 бібліятэк.

На сённяшні дзень 4 аб’яднаныя бібліятэкі ўжо зачынены: 1 – у Гомельскай і 3 – у Гродзенскай вобласці. 1 бібліятэка ў Гомельскай вобласці ператворана ў клуб-бібліятэку. Такім чынам, на 01.06.2014 года ў Беларусі функцыянуе 211 аб’яднаных бібліятэк.

Пад час пасяджэнняў былі абмеркаваны пытанні аб’яднання публічных і школьных бібліятэк у кожнай з абласцей і праблемы, якія ўзнікаюць у ходзе аптымізацыі бібліятэчнай сеткі.

Відэазапіс мерапрыемства

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам