15 снежня ў 18.30 у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках праекта "Кропка Адліку" ладзіцца інфармацыйна-пазнавальная праграма “Абуджэнне энергій Зямлі: магчымасці чалавека”.
Падчас мерапрыемстваў будуць разгледжаны наступныя тэмы:
- Змены, якія адбываюцца на Зямлі.
- Магчымасці чалавека ў сіле стварэння.
- Новае пакаленне дзяцей.
У гасцях – практыкуючы псіхолаг Ірына Зайцава, вядомая ў Беларусі, Украіне і Расіі як спецыяліст па трэнінгах і індывідуальным кансультаванні.
Запрашаюцца чытачы і супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Праграма адбудзецца ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх). Уваход правы бакавы, з боку рэстарана “Мегаполіс”.
Мерапрыемства платнае – 2 500 руб. Аплата ў касе бібліятэкі (кіёск, цэнтральны ўваход).
Кантактныя тэлефоны: 266-37-37, 293-27-56; МТС (8 029) 7-725-752.