ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт дэлегацыі Пагранічнай службы ФСБ Расіі
Унікальныя рарытэты і біблейскія старажытнасці ўпершыню трапяць у Беларусь

Адбыўся выпуск “Клуба кніжных прафесараў”

Адбыўся выпуск “Клуба кніжных прафесараў”
Іншыя навіны

У маі ў музеі кнігі на выстаўцы “Буквары народаў свету” прайшлі заключныя заняткі перад летнімі канікуламі. Адбыліся яны ў рамках праекта “Клуб кніжных прафесараў”.

Падчас заняткаў дзеці пазнаёміліся з гісторыя ўзнікнення першага Буквара і даведаліся, што навучальная кніга пад такой назвай была выдадзена нашымі продкамі 400 гадоў таму.

У музеі “юныя прафесары” мелі магчымасць убачыць частку найвялікшай калекцыі буквароў у свеце – выданні з унікальнага прыватнага кнігазбору латышскага педагога і калекцыянера Юрыса Цыбульса. Кожны буквар – мініяцюрная энцыклапедыя, якая адлюстроўвае веды пра гісторыю і культуру народа. Буквары разнастайныя па мове, графіцы, форме, мастацкім афармленні, складзе і прыёмах навучання.

Дзеці пагарталі беларускія падручнікі для навучання чытанню пачатку ХХ стагоддзя, надрукаваныя на беларускай мове кірылічным і лацінскім шрыфтамі.

“Юныя прафесары” таксама правялі дыспут на тэму "Што больш карыснае: кніга, камп'ютэр альбо тэлевізар?". Выказваліся розныя меркаванні, але кніга перамагла!

Кожны з удзельнікаў паспрабаваў сябе ў якасці мастака-дызайнера і стварыў сваю літару для Буквара. Літары атрымаліся яркія і вясёлыя.

У завяршэнне навучальнага года хлопчыкі і дзяўчынкі былі ўзнагароджаны дыпломамі за ўдзел у занятках “Клуба кніжных прафесараў” і значныя поспехі ў пазнанні беларускай кніжнай культуры.
Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам